Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў: “Даказаць, што Лукашэнка – незаконны прэзідэнт”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў: “Даказаць, што Лукашэнка – незаконны прэзідэнт”

Дададзена 01.08.2020 12:27:53 | 248 праглядаў

У межах міжпартыйнай кампаніі назірання “Права выбару-2020″ старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заклікаў грамадзянаў Беларусі вылучацца ў назіральнікі на выбары – каб не дапусціць легітымізацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Палітык адзначыў важнасьць назіраньня за тым, што адбываецца на ўчастках у асноўны дзень выбараў і ў часе датэрміновага галасаваньня: “Сёньня ўлады Беларусі вельмі актыўна працуюць на тое, каб зноўку Аляксандр Лукашэнка застаўся кіраўніком дзяржавы. І мы павінныя гэтаму супрацьстаяць. Менавіта назіраньнем мы павінныя даказаць, што ён – незаконны прэзыдэнт, што ён захапіў незаконна ўладу ў Рэспубліцы Беларусь. І мы павінныя даказаць гэта не толькі беларускай супольнасьці, грамадзянам Беларусі – мы павінныя даказаць і паказаць гэта сусьветнай супольнасьці” – сказаў Рыгор Кастусёў.

Права выбару 2020 -2Мэта назіраньня кампаніі “Права выбару” — дэмакратызацыя выбарчага заканадаўства, а таксама правядзеньне выбараў у адпаведнасьці зь міжнароднымі нормамі і прынцыпамі.

Назіраньне на ўчастках арганізуецца БНФ ды іншымі партыямі-удзельніцамі супольнай кампаніі назірання “Права выбару” як ў асноўны дзень галасаваньня 9 жніўня, так і падчас датэрміновага галасаваньня, якое будзе адбывацца з 4 па 8 жніўня.

Сябрам БНФ ды іншым грамадзянам, якія жадаюць быць накіраванымі на  выбарчы ўчастак у якасьці назіральніка, трэба зьвярнуцца ва ўправу БНФ на мэйл uprava@narodny.org. У лісце трэба пазначыць наступныя звесткі:

- прозвішча, імя, імя па бацьку

- дату нараджэньня

- месца жыхарства

- кантактны тэлефон

- участак куды жадаеце вылучацца (калі ёсьць) з пазначэньнем населенага пункта (раёна).

альбо

запоўніўшы электронную форму на сайце “Права выбару”.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.