Партыя БНФ » Выбаркамы не хочуць лічыць галасы сумленна: “Галосны падлік не прадугледжаны”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Выбаркамы не хочуць лічыць галасы сумленна: “Галосны падлік не прадугледжаны”

Дададзена 01.08.2020 2:21:00 | 306 праглядаў

Участковыя выбарчыя камісіі яшчэ да пачатку галасаваньня абвяшчаюць, што не зьбіраюцца лічыць галасы сумленна і галосна.

Валер Рабцаў 2020Гэта вынікае з адказу, які быў атрыманы ад старшыні участковай выбарчай камісіі сябрам БНФ Валерам Рабцавым, які зарэгістраваны назіральнікам па участку №65 у Заводзкім раёне Менску.

Назіральнік Валер Рабцаў зьвярнуўся ў камісію з прапановай, распрацаванай міжпартыйнай кампаніяй назіраньня “Права выбару” датычна галоснага і адкрытага падліку выбарчых бюлетэняў і празрыстага падсумаваньня вынікаў гэтага падліку.

У прыватнасьці, дзеля забесьпячэньня сумленнага падліку галасоў, на падставе артыкулаў 13 і 44 Выбарчага кодэкса, назіральнік Валер Рабцаў прапанаваў рабіць падлік наступным чынам:

Сябры ўчастковай камісіі збіраюць бюлетэні ў агульны стос. Затым адзін з сябраў камісіі сартуе бюлетэні, пададзеныя за кожнага з кандыдатаў, супраць усіх кандыдатаў, а таксама несапраўдныя бюлетэні. Пры сартаваньні абвяшчаецца выбар выбаршчыка, кожны бюлетэнь дэманструецца астатнім сябрам камісіі, назіральнікам і раскладваецца у стосы  насупраць адпаведных таблічак. Затым бюлетэні ў стосах падлічваюцца. В выпадку сумневаў у слушнасьці падліку галасоў любы сябра камісіі мае права пералічыць бюлетэні. Вынікі падліку абвяшчаюцца старшынём участковай камісіі.

Нягледзячы на тое, што гэткая прапанова абсалютна не супярэчыць выбарчаму заканадаўству і відавочна пазбаўляе падлік галасоў ад абвінавачваньняў у махярстве, адказ старшыні камісіі №65 быў лаканічны:

“Гласный пересчет каждого бюллетеня, находящегося в ящике для голосования, законодательством не предусмотрен”.

“Учытайцеся, калі ласка, у апошні радок гэтага адказу – у вас адразу зьнікнуць  ілюзіі пра сумленны падлік галасоў на гэтых выбарах” – канстатуе сябра БНФ  Валер Рабцаў.

Рабцаў

Адказ выбарчай камісіі

Зварот назіральніка кампаніі права выбару 2020

 

Тэкст прапановы пра сумленны падлік галасоў, што была пададзеная ў выбарчую камісію назіральнікам Валерам Рабцавым

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.