Партыя БНФ » Гарадзенскі актывіст БНФ Мікола Лемяноўскі: “Беларусы мусяць адчуць сябе людзьмі”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Гарадзенскі актывіст БНФ Мікола Лемяноўскі: “Беларусы мусяць адчуць сябе людзьмі”

Дададзена 01.08.2020 4:35:52 | 266 праглядаў

Актывіст Партыі БНФ Мікола Лемяноўскі быў адным з заўсёдных удзельнікаў акцый канца 90-х – пачатку 2000-х у Гародні. Сёння Мікола Лемяноўскі таксама прысутнічаў на цяперашняй агітацыйнай акцыі кандыдаткі на пасаду прэзыдэнта Святланы Ціханоўскай у Гародні.

Пра свае ўражаньні ад акцыі Мікола Лемяноўскі распавёў карэспандэнту Беларускага Радыё Рацыя.

На думку актывіста БНФ, беларусы яшчэ ў чаканні пераменаў:

– Мы маем 26 год згубленых магчымасцяў. 26 год вельмі шмат не толькі для асабістага жыцця чалавека, але ўвогуле для краіны. Таму трэба з гэтым заканчваць, пара выходзіць на нармальныя цывілізаваныя рэйкі.

Радыё Рацыя: Будуць змены пасля 9 жніўня?

– Змены будуць абавязкова. Але самае галоўнае, каб звычайны беларускі народ зразумеў, што яго большасць. На жаль, цяпер ён яшчэ не разумее. Вось калі зразумее, што іх большасць, адчуе сябе вольнымі, тады вельмі хутка з’явяцца перамены.

Гарадзенская акцыя, што сабрала па розных падліках ад 12 да 15 тысяч чалавек, стала адной з самых шматлікіх, якая адбылася ў абласным цэнтры за апошнія дзесяць год – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

20200801_114153

IMG_20200801_120243

20200801_121944

20200801_130757

20200801_125728

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.