Партыя БНФ » У першы дзень датэрміновага галасаваньня назiральнiкi фiксуюць парушэньнi на ўчастках
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У першы дзень датэрміновага галасаваньня назiральнiкi фiксуюць парушэньнi на ўчастках

Дададзена 04.08.2020 8:20:31 | 382 праглядаў

Галасаванне толькi пачалося, а парушэнняў ужо хапае.

4 жнiўня ў Беларусi пачалося датэрмiновае галасаванне. У адпаведнасцi з ранейшай пастановай Цэнтральнай камісіі, колькасць назральнiкаў на ўчастках абмежаваная ў гэтыя днi да трох чалавек.

З самай ранiцы назiральнiкi ад незалежных iнiцыятываў «Права выбару», «Сумленныя людзi» i iншых спрабавалi патрапiць на ўчасткi, аднак камiсii сцвярджаюць, што прыярытэт маюць назiральнiкi, якiя былi акрэдытаваныя першымi. Часцей за ўсё гэта назiральнiкi ад дзяржаўных структур.

Тым не менш, некаторыя незалежныя назiральнiкi ўсё ж змаглi патрапiць на ўчасткi. З «Новым Часам» падзялiлася ўражаннямi назiральнiца Аляксандра Цуба, якая назiрае ад iнiцыятывы «Права выбару» i Партыi БНФ у мястэчку Дружны Пухавiцкага раёну на участку №8.

«Я прыйшла раней, а праўладны назiральнiк спазнiўся на некалькi хвiлiн. Я сказала старшынi камiсii, што такiм чынам я буду назiраць, гэта маё канстытуцыйнае права. Мяне пачалi выганяць, казаць, што той назiральнiк мае прыярытэт, але я сказала, што не варта спазняцца», — распавяла дзяўчына.

Аляксандра сфатаграфавала скрыню: пасля яе апячатвання засталася вялiкая шчылiна. Дзяўчына папярэдзiла старшыню камiсii, што гэта магчымасць для ўкiду бюлетэняў.

«Камiсiя тлумачыла праўладнаму назiральнiку важнасць ягo прыходу ў час. Думаю, пасля абеду мяне ўжо не пусцяць на ўчастак», — падзялiлася ўражаннямi Аляксандра з карэспаендэнтам газэты “Новы Час“.

Скрыня для галасаваньня - выбары2020

Фота Аляксандры Цуба

 

Студзень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.