Партыя БНФ » Быкоўскі, Чавусаў, Касьцюгова: COVID-19 падртыхтаваў глебу народнага абурэння
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Быкоўскі, Чавусаў, Касьцюгова: COVID-19 падртыхтаваў глебу народнага абурэння

Дададзена 05.08.2020 12:02:00 | 616 праглядаў

Журналіст Паўлюк Быкоўскі разам з палітолагамі Валерыяй Касцюговай і Юрыям Чавусавым абмяркоўваюць. Як эпідэмія COVID-19 паўплывала на прэзідэнцкую кампанію? Тэма чарговага выпуску сумеснага праекта “COVID-19 у Беларусі: шукаем рашэнне”, які вядзе грамадскі форум ePramova і аналітычны сайт «Наше мнение».

Паўлюк Быкоўскі: Як эпідэмія каранавірусу паўплывала на прэзідэнцкую кампанію?

Валерыя Касцюгова: Мобилизующе. До назначения выборов многие политические эксперты считали, что одной политической силе не под силу собрать 100 тысяч подписей. Когда же сбор подписей начался, оказалось, что люди выстраиваются в очереди, чтобы подписаться за Тихановскую, легко и в большом количестве подписываются за Цепкало и Бабарико, и даже менее известные и любимые в СМИ Дмитриев, Канопацкая и Черечень тоже понасобирали этих самых подписей.

Безусловно, эпидемия имела мобилизирующий эффект. Мы разговаривали с представителями политических сил до сбора подписей, для них это казалось сложной задачей, но, как оказалось, недовольные и разъяренные люди с удовольствием и активно оставляли подписи и даже вступали в ряды сборщиков.

П.Б.: Ад пачатку гучала перасцярога з боку байкотчыкаў: зборшчыкі, якія пойдуць па кватэрах, будуць разносіць інфекцыю. Як гэтая перасцярога паўплывала на сам працэс?

В. К.: Мы обсуждали с представителями штабов возможные угрозы, вызванные коронавирусом: практически все отказались от поквартирного обхода в классическом понимании, к которому мы привыкли в прежние кампании (приезжает команда сборщиков и начинает обходить подъезды – один за другим). В таком виде, как я понимаю, подписи не собирал никто. Все политические силы, занимавшиеся сбором подписей, модифицировали процедуру.

002-coronacrisisЮры Чавусаў: Такога этапу, як збор подпісаў, пад час выбараў няма; па закону, ёсць вылучэнне кандыдатаў. Пасля адмовы ў рэгістрацыі Цапкалы і Бабарыкі, рэгістрацыі Ціханоўскай, да якой былі прэтэнзіі па дэкларацыі, казаць, што этап вылучэння і рэгістрацыі кандыдатаў не залежаў ад дзяржаўнага кантролю, не варта.

Сапраўды, мы можам разважаць пра тое, як паўплывала каранавірусная сітуацыя на медыйны і заканадаўчы працэсы – безадносна таго, сабралі прэтэндэнты па сто тысяч подпісаў, ці хтосьці не сабраў, або проста зарэгістраваны з ласкі Цэнтрвыбаркама.

Аспект сапраўднага ўплыву каранавіруснай сітуацыі на прэзідэнцкую кампанію трэба падзяліць на заканадаўчы і медыйна-агітацыйны. У заканадаўчым плане мы бачым, што ўлады скарысталі гэтую пагрозу дзеля таго, каб паменшыць памер свабоды для палітычных сіл у плане кантролю за выбарчым працэсам. Пачалося гэта з этапу фармавання тэрытарыяльных і ўчастковых камісій (пачалося рабіцца гэта ў фармаце відэаканферэнцый, хаця насамрэч збіраліся адміністрацыі і райвыканкамы, а прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў і грамадзян, якія накіроўвалі сваіх прадстаўнікоў, маглі толькі праз інтэрнэт сачыць за падзеямі). Тут улады стрэлілі сабе ў нагу: увесь “беспредел” пры фармаванні ўчастковых і тэрытарыяльных камісій стаў відавочны для ўсіх менавіта праз гэтыя анлайн-трансляцыі. Людзі на свае вочы ўбачылі дыскрымінацыйны падыход да фарміравання камісій, пра што раней казалі прадстаўнікі палітычных партый. Дый, урэшце, трансляцыі з пасяджэнняў Цэнтрвыбаркаму для многіх таксама ўскрылі сапраўдны парадак правядзення выбараў у Беларусі. Асветніцкі аспект праз гэта быў дасягнуты.

Нядаўнія пастановы наконт парадку ажыццяўлення назірання на выбарчых участках, якія фактычна звялі назіранне да поўнага кантролю з боку праўладных арганізацый, чые прадстаўнікі былі зарэгістраваныя назіральнікі ў першыя секунды пасля фармавання камісій. Я глядзеў на некаторых участках журналы рэгістрацыі – рэгістрацыя назіральнікаў ад БРСМ, “Белай Русі”, афіцыйных прафсаюзаў, працоўных калектываў (тых жа самых школ) адбывалася ў той жа дзень, калі былі сфармаваныя ўчастковыя камісіі ці на наступныя дні.

Такім чынам, улады скарысталі нібыта “пераможаную” каранавірусную інфекцыю, каб звузіць магчымасці для палітычных апанентаў, кантраляваць тыя этапы выбарчага працэсу, якія пакуль што не былі кантраляваныя цалкам, на сто адсоткаў, дзяржаўнымі структурамі. Прастора свабоды праз каранавірус паменшылася.

Другі аспект – адукацыйны. Тут назіраецца нейкі парадокс – як з боку дзяржавы (Аляксандр Лукашэнка майстар палітычных парадоксаў), так і з боку альтэрнатыўных палітычных сілаў, апазіцыі і альтэрнатыўных кандыдатаў. Парадокс у чым? Яшчэ тры месяцы таму тэмай №1 была каранавірусная інфекцыя, здавалася, што яна стане і тэмай палітычнай барацьбы. Але пры крытыцы дзеючага рэжыму палітыка ўладаў да каранавіруса ідзе праз коску з іншымі пагрозамі. Адбылося перафарматаванне грамадскай увагі з гэтай надзвычайнай праблемы на іншыя праблемы палітычнага зместу. Палітыка дзяржавы ў сферы каранавіруса разглядаецца як прыклад антыдзяржаўнай палітыкі і адзін з прыкладаў таго, чаму гэтую ўладу ў Беларусі трэба мяняць.

Безумоўна, каранавірус паўплываў на выбарчы працэс у Беларусі: паменшыў прастору свабоды, быў скарыстаны дзяржавай для абмежавання магчымасцяў альтэрнатыўных кандыдатаў і апазіцыі; з іншага боку, ён не стаў тэмай №1 падчас агітацыі, ён, можа, падрыхтаваў глебу грамадскага абурэння, якой зараз карыстаюцца кандыдаты, але не стаў асноўнай прэтэнзіяй грамадства да дзеючага рэжыму.

П.Б.: Сапраўды, калі паглядзець сацыялагічныя апытанні, у якіх ставілася пытанне пра адносіны да каранавіруснай палітыкі ўладаў, то большасць выступае не за каранцін, але мяккія формы абмежаванняў: адмену масавых мерапрыемстваў, адмену учобы ў школах, універсітэтах. Такое несупадзенне было важным фактарам. Таксама фактарам, напэўна, магла стаць сама рыторыка Аляксандра Лукашэнкі, ягоныя выказванні на адрас ахвяр каранавірусу. Разам з тым, вы, Юрый, кажаце, што палітычна, агітацыйна такое супрацьстаянне было скарыстана мала. Як лічыце вы, Валерыя, ці выкарысталі ўдзельнікі выбарчай кампаніі рыторыку Аляксандра Лукашэнкі, які вёў сябе як кавід-дысідэнт?

В.К.: Это вопрос исключительно оптики. Я, безусловно, слышу и во всех телевыступлениях кандидатов о коронавирусе и политике государства в отношении пострадавших, во время мобилизационной кампании этот фактор использовали тоже практически все. Этот пункт используется как пример негодной государственной политики – социальной и экономической.

П.Б.: Але каранавірус не стала тэмай №1.

В.К.: Не стал темой №1, потому что темой №1 стала смена власти. Смена власти, которая осуществляется уже 26 лет, к ней за 26 лет накопилось очень и очень много претензий.

Ю.Ч.: Я б сказаў, што мы маем сітуацыю, калі асноўным супернікам Лукашэнкі з’яўляецца COVID-19, ён увасоблены ў персонах тых людзей, якія чаргуюцца адзін за адным: Цапкала, Бабарыка, Ціханоўскі, жонка Ціханоўскага. Не так важна, хто кажа пра неабходнасць змены ўлады. COVID-19 падрыхтаваў глебу народнага абурэння. І не самі дзеянні ўлады ў адносінах да пандэміі (я б сказаў, што ніхто з кандыдатаў сур’ёзна не выкарыстоўвае каранавірус як пункт палітычнай праграмы, хаця наперадзе чакае пагроза другой хвалі эпідэміі), а дэманстрацыйная пагарда ўлады ў дачыненні да медыкаў, да ахвяраў пандэміі, у ўскладанні адказнасці за смерці людзей на памерлых і на медыкаў, – менавіта гэта справакавала абурэнне людзей. Абурэнне выклікала не сама палітыка ўладаў, а адсутнасць хоць якой ідэалагічнай афарбоўкі гэтай палітыкі, апроч валюнтарысцкага жадання самога Аляксандра Лукашэнкі.

Мы назіралі супярэчанні паміж словамі адміністрацыі прэзідэнта і выказваннямі Лукашэнкі: “Ты бачыш вірус? Няма”. Можна сказаць, што каранавірус стаў адной з праяваў валюнтарызму, які адбываецца ў Беларусі і абурае людзей. Каранавірус падрыхтаваў глебу, але не стаў асноўнай прад’явай да гэтага рэжыму. У Беларусі не адбылося процістаяння кавід-дысідэнтаў з прыхільнікамі каранціну.

П.Б.: Маю гіпотэзу. Цяпер ідзе перыяд агітацыі. Аднак лета, людзі стаміліся баяцца каранавіруса, і калі раней часта можна было сустрэць людзей у масках у крамах, у транспарце, некаторыя – у пальчатках, то зараз такіх людзей стала значна меней. Больш за тое, калі раней людзі пабойваліся людных месцаў, то зараз збіраюцца шматтысячныя мітынгі. Гэта таксама фактар выбарчай кампаніі і магчымы фактар распаўсюджвання інфекцыі?

Ю.Ч.: На мітынгах апазіцыйных, альтэрнатыўных кандыдатаў ступень забеспячэння бяспекі непараўнальна большая, чым на сходах-мітынгах, якія ладзяць інкумбенту прыхільнікі Лукашэнкі. З фармальнага пункту гледжання гэтыя сілы дэманструюць занепакоенасць небяспекай распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.

П.Б.: А чым адрозніваюцца падыходы пры правядзенні мітынгу і параду – і там і там многа людзей?

Ю.Ч.: Больш людзей у масках, больш увагі да рассадкі людзей у шахматным парадку – дэманстрацыя таго, што каранавірус існуе і ўяўляе сабой пагрозу. Усе бачылі: Бабарыка ў масцы, зборшчыкі подпісаў – у пальчатках, падчас агітацыі сябры камандаў кандыдатаў працуюць у масках. Увага людзей да гэтай праблемы ёсць, і гэтага дастаткова. А Лукашэнка працягвае дэманстратыўна ігнараваць рэкамендацыі, якія даюць дзяржаўныя медычныя структуры. Гэта не асноўны прадмет крытыкі дзейнага рэжыму, але праява антычалавечага стаўлення да людзей.

Думаю, нас чакаюць яшчэ сюрпрызы адносна таго, як ведамства Лідзіі Ярмошынай будзе выкарыстоўваць каранавірусныя “предлогі”, каб абмежаваць магчымасці апазіцыі. Але рэальных захадаў, накіраваных на барацьбу з каранавірусам, накшталт абмежаванняў Лукашэнку праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі, чакаць не будзем.

П.Б.: Валерыя, як вы адкажаце на пытанне: чым адрозніваюцца апазіцыйныя мітынгі і парад, які ладзіў Аляксандр Лукашэнка з пункту гледжання пагрозы інфекцыі?

В.К.: Согласна с Юрием: на всех оппозиционных мероприятиях людей в средствах защиты (в масках и в перчатках) намного больше, а ведущие всегда напоминают о необходимости социального дистанцирования. В то же время агитационные мероприятия за Лукашенко проходят вообще без упоминания этого фактора, словно коронавируса совсем не существует.

Но нужно еще учитывать и фактор времени, потому что парад 9 мая проходил на фоне официального роста заболеваемости – очень бурного, очень быстрого распространения. Еще ранее, во время религиозных праздников, Лукашенко требовал, чтобы все церкви и костелы работали. Во время сбора подписей к альтернативным претендентам выстраивались очереди и по той причине, что сборщики просили соблюдать социальную дистанцию. А сейчас, когда проходят многотысячные митинги Тихановской, в стране фиксируется очень маленький ежедневный прирост заболевших. Да и по косвенным признакам мы можем предполагать, что утверждения властей, что пик заболеваемости миновал (по свидетельству больных, побывавших в больницах) возможно.

Хотя не исключено, что уменьшение загруженности больниц связано с ужесточением нормативов госпитализации: может быть, количество больных не уменьшилось, просто больше болеет по домам. Но официальная картина заболеваемости свидетельствует о спаде эпидемии.

П.Б.: Ці можна ўвогуле ажыццявіць назіранне, калі незалежных, ці апазіцыйных, назіральнікаў не дапусцяць у выбарчыя камісіі? У памяшканні, дзе знаходзяцца выбарчыя камісіі? Плато пройдзена, але ёсць каранавіруснае абмежаванне па назіральніках, якія найперш не з’яўляюцца сябрамі дзейнага рэжыму. Ці можна ажыццявіць назіранне ў такіх умовах, як лічыце, Валерыя?

В.К.: Нет. Избирательные комиссии полны решимости полностью исключить альтернативное наблюдение, полностью. Вместе с тем, я считаю, такой подход только усложняет положение властей, как и выделение маленьких и удаленных площадок для проведения встреч с избирателями, тоже, кстати, под предлогом коронавируса. На встречи с Тихановской и так приходит очень много людей, которые медийно на маленьких площадках смотрятся как реальное большинство. Не думаю, что это было хорошим решением.

Или когда власти полностью запретили соцопросы, еще в 2016 году. Мы не раз убеждались, насколько самоубийственным решением это было, употреблю менее сильное слово – неразумным решением. И во время конфликтов с Россией власть не могла продемонстрировать противнику готовность белорусов отстаивать свою независимость. Точно так и сейчас, во время выборов, власти нечего противопоставить альтернативным подсчетам.

Мне кажется, точно так произойдет и с наблюдением. Поскольку вообще не будет никаких свидетельств того, что происходит за закрытыми дверями избирательных участков, любые версии получат ту же самую степень убедительности, что и версии избирательных комиссий. Думаю, мы столкнемся с достаточно большим количеством версий альтернативного подсчета голосов, многие из которых будут иметь для людей вес ничуть не меньший, чем версия ЦИК.

Ю.Ч.: Ладзіць назіранне пры ўмовах, вызначаных нядаўняй пастановай ЦВК, немагчыма: будуць прысутнічаць некалькі дзясяткаў давераных асобаў кандыдатаў, журналісты, які фактычна будуць ажыццяўляць назіранне, – але гэта не будзе масавае назіранне.

Аднак я бачу памылку, якую традыцыйна робяць у аўтарытарных сістэмах: выканаўцы, змагаючыся з пастаўленай задачай, пагаршаюць прычыны, з-за якіх задача і была пастаўлена. Напэўна, ідэолагі рэжыму падзабылі досвед сербскай каляровай рэвалюцыі, калі была разгаліваная сістэма назірання, але ў выніку праз грамадскае абурэнне ў час выбараў вынікі назірання былі прадэманстраваныя ў выглядзе дыскеты, паказанай на мітынгу: вось тут праўда – і ўсе паверылі.

Канешне, назіральнікі будуць змагацца. Іх ацэнкі будуць агучаныя. Але высновы назірання можна прадказаць ужо зараз: сістэма назірання была выбудаваная такім чынам, што ажыццяўляць незалежнае назіранне было немагчыма. А вось ініцыятывы, якія будуць агучваць альтэрнатыўныя вынікі выбараў, у першую чаргу – “Голас” атрымала дадатковы плюс. Мы будзем мець сотні паведамленняў з участкаў, што назіральнікам не даюць магчымасці назіраць ні за галасаваннем, ні за падлікам галасоў. А з іншага боку – будзем мець сістэму, якая выдае хоць нейкія альтэрнатыўныя звесткі.

Я непакоюся, што наступны ўдар уладаў будзе нанесены менавіта па гэтай сістэме. Можа паўтарыцца 2001 год, калі сістэму назірання абвінавацілі ў спробе прысвоіць паўнамоцтвы Цэнтральнай камісіі з адпаведным крымінальным артыкулам. Паглядзім, ці скарыстаюць улады гэты метад зноў. А можа зробяць тэхнічныя захады па блакіроўцы інтэрнэт-сістэмы, а можа спалучаць абодва варыянты.

Назіральнікі пацвердзяць парушэнні, сістэма “Голас” выдасць альтэрнатыўныя вынікі. Я вельмі сумняюся, што гэта ў інтарэсах рэжыму. Каб забяспечыць легітымнасць працэсу, было б лагічна запусціць на ўчасткі максімальна вялікую колькасць назіральнікаў.

П.Б.: Падсумуем. Спасылка на каранавірус стала пасткай для ўладаў з пункту гледжання даверу да вынікаў выбараў. Палітычныя гульцы атрымалі магчымасць вылучаць свае версіі, якія будуць такую ж ступень даверу, як і версія афіцыйнага Цэнтрвыбаркама. Каранавірусная інфекцыя стала нагодай для грамадскага абурэння, але не перарасла ў тэму №1 прэзідэнцкай кампаніі.

Поўнае відэа дыскусіі: https://www.facebook.com/watch/?v=633655127552574

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.