Партыя БНФ » Дэмакратычныя партыі і прафсаюзы: “Лукашэнка не быў абраны прэзыдэнтам”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Дэмакратычныя партыі і прафсаюзы: “Лукашэнка не быў абраны прэзыдэнтам”

Дададзена 11.08.2020 10:33:38 | 670 праглядаў

Лідары апазыцыйных палітычных партыяў і аб’яднаньня незалежных прафсаюзаў 11 жніўня зрабілі супольную заяву з нагоды палітычнага крызысу ў краіне. “У Беларусі не было свабодных і дэмакратычных выбараў, таму Аляксандр Лукашэнка не быў абраны прэзідэнтам” – гаворыцца ў сумеснай заяве.

??????????Дакумент падпісалі кіраўнікі Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) — Ігар Барысаў, руху “За Свабоду” — Юрый Губарэвіч, аргкамітэта па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу — Уладзімір Навасяд, Партыі БНФ — Рыгор Кастусёў, в.а. старшыні Аб`яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў і сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі.

«У краіне не было свабодных і дэмакратычных выбараў. Іх адсутнасць стала прычынай вулічных пратэстаў, бо народ Беларусі не верыць у перамогу Аляксандра Лукашэнкі. Мы лічым, што адказнасць за падзеі пасля прэзідэнцкіх выбараў ляжыць персанальна на Лукашэнка і персанальна на кожным з чальцоў урада», — гаворыцца ў заяве апазыцыйных партыяў і Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў.

Яны заклікалі Лукашэнку ўстрымацца ад увядзення ў краіне надзвычайнага становішча і далейшай эскалацыі канфлікту, праваахоўныя органы — ад выканання незаконных загадаў, прымянення фізічнай сілы, выкарыстання зброі, вайскоўцаў — вярнуцца ў месцы дыслакацыі.

“Мы заклікаем улады вярнуць свабодны доступ да інтэрнэту, разблакаваць незалежныя інфармацыйныя рэсурсы, спыніць пераслед журналістаў, грамадска-палітычных актывістаў і звычайных грамадзян”, — дадалі апазіцыйныя лідары.

Яны таксама заклікалі неадкладна вызваліць усіх затрыманых, спыніць усе крымінальныя справы, звязаныя з удзелам у масавых мерапрыемствах, вызваліць палітвязняў.

Як паведамляе Белапан, кіраўнікі апазіцыйных сіл таксама заявілі пра перамогу на выбарах Святланы Ціханоўскай. Яны лічаць, што, “усведамляючы гэты факт, беларускія ўлады зрабілі ўсё магчымае, каб знішчыць юрыдычны доказ бясспрэчнай перамогі Святланы Ціханоўскай, сфальсіфікаваўшы выніковыя пратаколы па большасці выбарчых участкаў”.

“Мы ганарымся беларускім народам, які здолеў пераадолець страх і паказаў, што можа адстойваць свой выбар”, — заключылі аўтары заявы.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.