Партыя БНФ » Супольная дэклярацыя партыяў і прафсаюзаў аб выхадзе з палітычнага крызысу
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Супольная дэклярацыя партыяў і прафсаюзаў аб выхадзе з палітычнага крызысу

Дададзена 14.08.2020 3:06:13 | 629 праглядаў

14 жніўня лідэры дэмакратычных партыяў і рухаў, а таксама Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў на плошчы Незалежнасьці агучылі супольную дэклярацыю аб выхадзе з палітычнага крызысу.

ДЭКЛАРАЦЫЯ
аб выхадзе з палітычнага крызісу

14 жніўня 2020 г., г. Мінск, плошча Незалежнасці

Мы, прадстаўнікі дэмакратычных сілаў, канстатуем, што на прэзідэнцкіх выбарах, якія адбыліся 9 жніўня 2020 г., перамогу атрымала Святлана Ціханоўская.

Мы патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх затрыманых удзельнікаў мірных акцый пратэстаў і палітвязняў.

Мы патрабуем неадкладнага зыходу ў адстаўку з пасады Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, як кандыдата, які не атрымаў падтрымкі народа Беларусі і ажыццявіў сілавы захоп і ўзурпацыю ўлады.

Мы патрабуем неадкладнай адстаўкі і арышту кіраўнікоў КДБ і КДК Валерыя Вакульчыка і Івана Тэртэля, якія шантажавалі расправай над мужам і дзецьмі законна абранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Святлану Ціханоўскую і прымусілі яе з’ехаць з краіны.

Мы патрабуем неадкладнай адстаўкі і арышту кіраўнікоў МУС і АМАП Юрыя Караева і Юрыя Падабеда за ўчыненыя іх падначаленымі жорсткія расправы і зверствы, неабгрунтаваны гвалт, здзеклівыя катаванні з чалавечымі ахвярамі, прымяненне траўматычнай і вогнепальнай зброі ў адносінах да ўдзельнікаў мірных пратэстаў.

Мы патрабуем неадкладнай адстаўкі і арышту чальцоў Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў на чале з Лідзіяй Ярмошынай за арганізацыю масавых фальсіфікацый пры правядзенні выбараў, якія прывялі да сілавога захопу і ўзурпацыі ўлады.

Мы звяртаемся да грамадзян, у тым ліку да працоўных калектываў, не спыняцца і нарошчваць актыўнасць сваім удзелам у мірных акцыях пратэсту супраць сфальсіфікаваных выбараў і абараніць сапраўдныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў.

 

Старшыня Партыі БНФ                                                          Рыгор Кастусёу́

Старшыня БСДП (Грамада)                                                  Ігар Барысаў

Старшыня БКДП                                                                        Аляксандр Ярашук

Старшыня Руху “За Свабоду”                                               Юрый Губарэвіч

Старшыня аргкамітэта па стварэнні ПСП                    Уладзімір Навасяд

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні БХД                  Віталь Рымашэўскі

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.