Партыя БНФ » Лідэры фракцый Эўрапарлямэнту заклікалі да новых выбараў у Беларусі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Лідэры фракцый Эўрапарлямэнту заклікалі да новых выбараў у Беларусі

Дададзена 17.08.2020 2:39:07 | 465 праглядаў

Лідэры пяці асноўных палітычных фракцый Эўрапарлямэнту 17 жніўня апублікавалі сумесную заяву з заклікам да правядзеньня новых, свабодных выбараў у Беларусі і асуджэньнем гвалту супраць мірных маніфэстантаў.

эўрапарлямэнтЗаяву падпісалі кіраўнікі фракцыяў Эўрапэйскіх кансэрватараў і рэфармістаў (у склад гэтай агульнаэўрапэйскай партыі ад Беларусі ўваходзіць Партыя БНФ), Эўрапэйскай народнай партыі, Партыі Зялёных-Эўрапэйскі Свабодны Альянс, сацыял-дэмакратычнай групы і групы “Абнаўленьне Эўропы” (лібералы).

«Мы аплядуем беларускаму народу за яго мужнасьць і рашучасьць і моцна падтрымліваем яго імкненьне да дэмакратычных пераменаў і свабоды. Прэзыдэнцкія выбары 9 жніўня не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі, і вартыя даверу справаздачы паказваюць на перамогу Святланы Ціханоўскай. Таму мы не прызнаем Аляксандра Лукашэнкі пераабраным прэзыдэнтам Беларусі і лічым яго пэрсонай нон грата ў Эўразьвязе, — гаворыцца ў дакумэнце, апублікаваным на сайце Эўрапейскай кансэрватыўнай партыі.

Кіраўнікі палітычных фракцый Эўрапарлямэнту заявілі, што «далучаюцца да беларускага народу ў яго патрабаваньні новых і свабодных выбараў пад наглядам незалежных назіральнікаў».

«Мы рашуча асуджаем арышты і жахлівыя акты гвалту і катаваньняў, якія зьдзяйсьняюцца супраць мірных дэманстрантаў, і заклікаем да поўнага расьсьледаваньня гэтых злачынстваў, якія ня могуць застацца беспакаранымі. У сувязі з гэтым нагадваем Аляксандру Лукашэнку аб адказнасьці», — падкрэсьліваюць лідэры фракцый.

«Мы заклікаем да неадкладнага вызваленьня ўсіх незаконна затрыманых і палітычных зьняволеных, якія былі затрыманыя да і падчас выбарчай кампаніі. Мы вітаем рашэньне міністраў замежных спраў ЭЗ унесьці ў чорны сьпіс усіх, хто нясе адказнасьць за гвалт і фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў. Мы настойліва заклікаем скласьці санкцыйных сьпіс як мага хутчэй, каб асобам, якія зрабілі гэтыя злачынствы, было забаронена наведваць ЭЗ, а іх актывы былі замарожаныя», — гаворыцца ў заяве.

Лідэры фракцый прапанавалі аднавіць мэтавыя праграмы дапамогі ЭЗ рэпрэсаваным у Беларусі і іх сем’ям, паведамляе Беларуская служба Радыё Свабода.

На іх думку, ЭЗ павінен падрыхтаваць усебаковы агляд сваёй палітыкі ў дачыненьні да Беларусі і прызначыць спэцыяльнага прадстаўніка па Беларусі, «каб падтрымаць працэс мірнай перадачы ўлады ў адпаведнасьці з воляй беларускага народу».

«Мы заклікаем Расейскую Фэдэрацыю ўстрымацца ад любога ўмяшаньня, схаванага або адкрытага, у Беларусі пасьля выбараў, і заклікаем інстытуты ЭЗ і дзяржавы-ўдзельніцы пільна процідзейнічаць любым дзеяньням Расеі ў гэтых адносінах», — адзначаецца ў заяве эўрапарлямэнтараў.

Заява эўрапарлямэнтароў завяршаецца споклічам “Жыве Беларусь!”

Ніжэй падаем заяву лідэраў фракцыяў Эўрапарлямэнту ў арыгінале:

Joint Statement from EPP, S&D, Renew Europe, Greens/EFA and ECR

In a common statement, political leaders from EPP, S&D, Renew Europe, Greens/EFA and ECR groups in the European Parliament join forces to call for new and free elections in Belarus and strongly condemn the violence and torture perpetrated against peaceful protesters organised by Lukashenko’s regime:

“We applaud the Belarusian people for their courage and determination and strongly support their desire for democratic change and freedom.

“The 9th August presidential elections were neither free, nor fair, and credible reports point to a victory of Svetlana Tikhanovskaya. We therefore do not recognise Alexander Lukashenko as the re-elected President of Belarus and consider him a persona non grata in the European Union. We join the Belarusian people in their demand for new and free elections, under the supervision of independent observers.

“We strongly condemn the arrests and appalling acts of violence and torture perpetrated against peaceful protesters, and call for a full investigation of these crimes, which cannot go unpunished. In this regard,
we remind Alexander Lukashenko of his responsibility. We strongly condemn the suppression of internet and media, road blockades, and intimidation of journalists in order to stop the flow of information about the situation in the country. We call for the immediate release of all those arbitrarily detained, and political prisoners who have been detained before and during the election campaign.

“We welcome the decision of EU foreign affairs ministers to blacklist all those responsible for violence and the falsified presidential elections. We urge the sanctions list to be compiled as soon as possible, so people who committed these crimes are banned from visiting the EU and their assets are frozen.

“The European Union can and must do more to further the cause of democracy and freedom in Belarus, including by strengthening assistance to Belarusian civil society and immediately ceasing any financial support to the government and state-controlled projects. We suggest the relaunch of targeted EU assistance programmes to help repressed people in Belarus and their families.

“The European Union should equally take strong and unequivocal action by reassessing its relations with the current regime in Belarus, in line with EU values and principles, and reconsider its cooperation with Minsk, including within the Eastern Partnership. The EU should prepare a comprehensive review of its policy towards Belarus, taking into account different scenarios and developments in the country, that also includes a substantially increased role for the EU (politically, technically, financially).

“We regret that access to Belarus was denied by the Lukashenko regime to two Members of the European Parliament, Petras Austrevicius and Robert Biedron, who were travelling in their private capacity to Minsk to support the people in Belarus. We propose that EU appoints a special representative for Belarus in order to support the process of a peaceful transition of power in accordance with the will of Belarusian people.

“We call on the Russian Federation to refrain from any interference, covert or overt, in Belarus following the election, and call on EU institutions and Member States to vigilantly counter any Russian actions in this regard.

“We call on the EU to support a peaceful transition of power, and engage in a dialogue with the Belarusian opposition and civil society with a view to launch a new electoral process, under the supervision of a new Electoral Commission, a body that can be trusted by all the parties. It is the right of the people of Belarus to elect their own political representatives.

“Zhyvie Belarus! “

Manfred Weber, President of
EPP

Iratxe García Pérez,
President of S&D

Dacian Cioloş, President of
Renew Europe

Ska Keller and Philippe
Lamberts, co-Presidents of Greens/EFA

Ryszard Legutko and Raffaele Fitto,
co-Presidents of ECR

 

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.