Партыя БНФ » Перамовы пратэстоўцаў з уладамі Гародні: дамовіцца не атрымалася
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Перамовы пратэстоўцаў з уладамі Гародні: дамовіцца не атрымалася

Дададзена 17.08.2020 8:19:25 | 496 праглядаў

У Гарадзенскім гарвыканкаме 17 жніўня прайшла сустрэча прадстаўнікоў пратэстоўцаў і ўладаў. Першыя спрабавалі атрымаць адказы на свае патрабаваньні, але не пачулі іх і сышлі.

FDE25CC2-08F6-4560-9883-1198B2D0AC63_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_sБок улады прадстаўлялі старшыня Гарадзенскага гарвыканкаму Мечыслаў Гой, намесьніца старшыні аблвыканкаму Зоя Кулеша, старшыня Гарадзенскага абласнога савету дэпутатаў, начальнік УУС Гарадзенскага аблвыканкаму Вадзім Сіняўскі, старшыня Гарадзенскага абласнога суду Віктар Корзун, дэпутаты, старшыня горадзенскага аддзелу КДБ Аляксандар Невяроўскі – паведамляе Беларуская служба Радыё Свабода.

У групу прадстаўнікоў пратэстоўцаў увайшлі прадстаўнікі «Гродна Азоту», «Хімвалакна», «Гроднажылбуду», прадпрымальнік Дзяніс Швыркін, намесьнік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, дырэктарка Горадзенскага дзіцячага госьпісу Вольга Вялічка, сябра АГП Ежы Грыгенча, сябра арганізацыі «Гавары праўду» Дзьмітры Бандарчук, дырэктар стадыёну «Нёман» Віктар Шумель.

Прадстаўнікі пратэстоўцаў хацелі атрымаць адказ на свае патрабаваньні, якія яны занесьлі ў гарвыканкам 15 жніўня. Неадкладнае патрабаваньне — вызваліць усіх зьняволеных. Адзін з пунктаў — стварыць супольны орган даверу, дзе будуць прадстаўнікі ад пратэстоўцаў і прадстаўнікі дзейнай ўлады.

Сустрэча ішла 2 гадзіны. Вадзім Сіняўскі паведаміў, што ўсіх палітзьняволеных вызвалілі, аднак удзельнікі сустрэчы заявілі, што ў ізалятары застаюцца затрыманыя. Прадстаўнікі пратэстоўцаў запатрабавалі асобна сьпісы затрыманых і адпушчаных.

Чыноўнікі прапанавалі стварыць супольны орган даверу, аднак прадстаўнікі пратэстоўцаў адмовіліся ад гэтага, пакуль ня будуць вызваленыя ўсе вязьні.

Урэшце прадстаўнікі пратэстоўцаў вырашылі, што іх «забалбочваюць», «ліюць ваду», а не адказваюць на пытаньні, і сышлі. Яны запатрабавалі, каб чыноўнікі прыйшлі на мітынг на плошчы Леніна 17 жніўня а 19 гадзіне.

На плошчы Леніна мітынг сабраў каля 10-12 тысяч чалавек. На патрабаваньні пратэстоўцаў выйшлі адказваць прадстаўнікі ўлады.

IMG_20200817_191638

Сёння дэпутаты давалі адказ перад Плошчай у Гродне, і гэта транслявалася ў жывым эфіры дзяржаўнага тэлеканала – паведамляе сайт “Наша Ніва”.

IMG_20200817_183658

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.