Партыя БНФ » Кампанія “Права выбару” заяўляе пра нелегітымнасць Лукашэнкі як прэзідэнта
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Кампанія “Права выбару” заяўляе пра нелегітымнасць Лукашэнкі як прэзідэнта

Дададзена 10.08.2020 10:49:46 | 346 праглядаў

Лідары шэрагу апазіцыйных сіл лічаць, што ў Беларусі не было свабодных і дэмакратычных выбараў, таму Аляксандр Лукашэнка на быў абраны прэзідэнтам, гаворыцца ў сумеснай заяве, якая была прадстаўленая ад імя міжпартыйнай кампаніі “Права выбару 2020″.

Выніковая палітычная ацэнка ўмоваў правядзеньня парлямэнцкіх выбараў 2012 годуАляксандра Лукашэнку нельга лічыць легітымна абраным прэзідэнтам, заявіў каардынатар кампаніі “Права выбару” Аляксандр Сілкоў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 10 жніўня.

“Выбары прэзідэнта былі праведзеныя ўладамі ў форме спецаперацыі для пралангацыі паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі на новы тэрмін. Гэтая адміністрацыйная працэдура не мела нічога агульнага са стандартамі свабодных і справядлівых выбараў”, — абвясціў Сілкоў высновы кампаніі назірання.

Тэкст справаздачы даступны на рускай і на ангельскай мовах.

Згодна са звесткамі “Права выбару”, сама канструкцыя выбарчага працэсу была “выбудаваная такім чынам, каб забяспечыць Лукашэнку новы тэрмін на пасадзе прэзідэнта незалежна ад волі выбаршчыкаў” — такая задача была пастаўленая перад дзяржорганамі і выбаркамамі.

“Вынікам гэтай спецаперацыі з’яўляецца тое, што Аляксандр Лукашэнка не з’яўляецца легітымна абраным прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у вачах беларусаў. Яго чарговы тэрмін кіравання, як і папярэднія, з’яўляецца вынікам незаконных маніпуляцый, фальсіфікацый і скажэння вынікаў волевыяўлення беларускага народа, вынікам палітыкі рэпрэсій, гвалту, запалохвання людзей і абмежавання канстытуцыйных правоў грамадзян”, — заявіў Сілкоў.

1.008 назіральнікаў кампаніі “Права выбару” былі акрэдытаваныя на 297 участках ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. 608 назіралі за датэрміновым галасаваннем, яшчэ 400 — далучыліся да іх у асноўны дзень галасавання. З-за ўстаноўленага ЦВК абмежавання па колькасці назіральнікаў прадстаўнікі “Права выбару” пастаянна працавалі на 160 участках.

Упершыню за ўвесь час існавання кампаніі “Правы выбару” былі пададзеныя 948 скаргаў, зафіксавана прыблізна дзве тысячы інцыдэнтаў.

Прадстаўнікі “Права выбару” лічаць, што цяперашняя прэзідэнцкая кампанія стала беспрэцэдэнтна неспрыяльнай для назірання: 54 назіральнікі “Права выбару” былі затрыманыя з 4 да 9 жніўня, частка з іх адбываюць адміністрацыйны арышт або знаходзяцца ў ІЧУ да суда.

У кампанію назірання “Права выбару — 2020″ уваходзяць восем арганізацый: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), аргкамітэты па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” і Партыі свабоды і прагрэсу, Беларуская партыя “Зялёныя”, рух “За Свабоду”, Аб’яднаная грамадзянская партыя, Партыя БНФ, незалежны прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасці.

Паводле Белапан

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.