Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў камэнтуе чарговыя фэйкі ад Лукашэнкі пра праграму Ціханоўскай
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў камэнтуе чарговыя фэйкі ад Лукашэнкі пра праграму Ціханоўскай

Дададзена 19.08.2020 12:13:34 | 534 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў пракамэнтаваў нядаўнія заявы Лукашэнкі датычна праграмы Сьвятланы Ціханоўскай:

fake news 2- З нагоды чарговай порцыі фэйкаў ад асобы, якая нелегітымна займае пасаду кіраўніка краіны. Ад імя Партыі БНФ мушу заявіць наступнае: ягоныя выказванні пра праграму апазіцыі датычна неабходнасці абсталявання мяжы з Расеяй, выхада з АДКБ, з гэтак званай саюзнай дзяржавы, датычна развіцця беларускамоўнай адукацыі і іншых захадаў па забяспячэнні дзяржаўнай бяспекі Беларусі – яны датычацца не праграмы Ціханоўскай, а Праграмы Партыі БНФ і распрацаванай на яе падмурку Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі. З праграмай БНФ і адпаведнымі параграфамі пра нацбяспеку можна азнаёміцца тут: http://narodny.org/?p=1116

Раней ці пазней любы беларускі ўрад будзе вымушаны рэалізоўваць гэтую праграму – таксама як частку, датычную энэргетычнай бяспекі і забяспячэння дывэрсіфікацыі паставак энэрганосбітаў вымушаны рэалізоўваць нават цяперашні рэжым. Нажаль, штаб спадарыні Ціханоўскай не быў гатовы ўзяць на ўзбраенне гэткія стратэгічныя прапановы. З напрацовак экспэртаў Партыі БНФ, якія былі выраблены ў межах супрацы з іншымі дэмакратычнымі партыямі, у праграму спадарыні Ціханоўскай увайшлі спасылкі на праграмы рэформаў у галіне мясцовага самакіравання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Спасылак на праграму БНФ датычна рэформаў у галіне нацыянальнай бяспекі праграма кандыдата Ціханоўскай не ўтрымлівае.

Сёняшнія заявы Лукашэнкі мы расцэньваем як скіраваныя на ўнясенне раздору ў шэрагі дэмакратычных сілаў і спробы адвесці ўвагу ад галоўнага пытання: праіграўшы на выбарах, узурпатар адмаўляецца саступаць уладу законным чынам, ён разгарнуў супраць беларускага народу беспрэцэдэнтную кампанію тэрору.

Такіх зьверстваў Беларусь не ведала з часоў нацысцкай акупацыі. У гісторыі Беларусі імя Лукашэнкі будзе намертва звязанае з масавымі катаваннямі, здзекам і забойствамі.

Што датычыць распаўсюду фэйкаў – то Лукашэнка і ягоная прапагандысцкая абслуга даўно пераўзышлі па нахабстве памеры нацысцкай хлусні.

Адметна, што фэйкі пра праграму спадарыні Ціханоўскай, якія распаўсюджваліся Лукашэнкам праз падкантрольныя яму тэлеграм-каналы, упершыню з’явіліся некалькі дзён таму ў расейскіх сацыяльных сетках. Атрымліваецца, што прапагандысцкая абслуга рэжыму ўжо нават не можа вынайсьці нейкіх ўласных правакацыяў, і падсоўвае сваяму патрону трэці сорт, аб’едкі з крамлёўскай благасферы.

З іншага боку, нават у расейскіх сацсетках фэйк гэты хутка раскусілі – пра тое, што прапанаваная канцэпцыя нацыянальнай бясьпекі належыць БНФ, а не Сьвятлане Ціханоўскай, напісаў вядомы расейскі блогер Ільля Варламаў у матэрыяле з красамоўнай назвай “Зачем врёт Лукашенко?“.

Адказваем спадару Варламаву: Лукашэнка хлусіць цягам усёй сваёй палітычнай кар’еры, ад самага пачатку і цяпер не можа спыніцца. Ніхто яму ў Беларусі ўжо не верыць – нават гарылы са спецслужбаў, на якіхтолькі  і трымаецца ягоная дыктатура цяпер.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.