Партыя БНФ » Кампанія назірання “Права выбару” апублікавала папярэднія высновы
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Кампанія назірання “Права выбару” апублікавала папярэднія высновы

Дададзена 21.08.2020 1:15:03 | 433 праглядаў

На сайце міжпартыйнай кампаніі назіраньня “Права выбару 2020″ апублікаваная папярэдняя справаздача кампаніі, якая была прадстаўленая на прэсавай канфэрэнцыі 10 жніўня ў Менску.

Тэкст справаздачы даступны на рускай і на ангельскай мовах.

Права выбару 2020 -2У кампанію назірання “Права выбару — 2020″ уваходзяць восем арганізацый: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), аргкамітэты па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” і Партыі свабоды і прагрэсу, Беларуская партыя “Зялёныя”, рух “За Свабоду”, АГП, Партыя БНФ, незалежны прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасці.

На падставе гэтай справаздачы партыі-ўдзельніцы кампаніі “Права выбару” 14 жніўня падалі ў Цэнтральную камісію па выбарах скаргу, з патрабаваньнем задаволіць скаргі тых кандыдатаў у прэзыдэнты, якія патрабавалі прызнаць вынікі выбараў несапраўднымі.

Па словах старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, у скарзе каротка выкладзены ўсе вынікі назірання, як датэрміновага, так і ў асноўны дзень галасавання:

– Зроблены высновы, што Аляксандр Лукашэнка не з’яўляецца пераможцам у гэтую выбарчую кампанію, і калі Цэнтральная выбарчая камісія сёння можа прыняць рашэнне і абвесціць, што ён пераможца, згодна нашых назіранняў, ён будзе лічыцца нелегітымным прэзідэнтам. Гэта коратка выкладзена ў нашай скарзе.

Пазней стала вядома, што старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына адмовілася разглядаць скаргу, таму што разглядаюцца толькі скаргі, пададзеныя кандыдатамі ў прэзідэнты. І пададзена так шмат скаргаў, што іх проста фізічна немагчыма разглядзець.

Згодна са звесткамі “Права выбару”, сама канструкцыя выбарчага працэсу была “выбудаваная такім чынам, каб забяспечыць Лукашэнку новы тэрмін на пасадзе прэзідэнта незалежна ад волі выбаршчыкаў” — такая задача была пастаўленая перад дзяржорганамі і выбаркамамі.

“Вынікам гэтай спецаперацыі з’яўляецца тое, што Аляксандр Лукашэнка не з’яўляецца легітымна абраным прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у вачах беларусаў. Яго чарговы тэрмін кіравання, як і папярэднія, з’яўляецца вынікам незаконных маніпуляцый, фальсіфікацый і скажэння вынікаў волевыяўлення беларускага народа, вынікам палітыкі рэпрэсій, гвалту, запалохвання людзей і абмежавання канстытуцыйных правоў грамадзян”, — заявіў заявіў на прэсавай канфэрэнцыі 10 жніўня прадстаўнік кампаніі Алесь Сілкоў.

1.008 назіральнікаў кампаніі “Права выбару” былі акрэдытаваныя на 297 участках ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. 608 назіралі за датэрміновым галасаваннем, яшчэ 400 — далучыліся да іх у асноўны дзень галасавання. З-за ўстаноўленага ЦВК абмежавання па колькасці назіральнікаў прадстаўнікі “Права выбару” пастаянна працавалі на 160 участках.

Упершыню за ўвесь час існавання кампаніі “Правы выбару” былі пададзеныя 948 скаргаў, зафіксавана прыблізна дзве тысячы інцыдэнтаў.

Прадстаўнікі “Права выбару” лічаць, што цяперашняя прэзідэнцкая кампанія стала беспрэцэдэнтна неспрыяльнай для назірання: 54 назіральнікі “Права выбару” былі затрыманыя з 4 да 9 жніўня, частка з іх адбываюць адміністрацыйны арышт або знаходзяцца ў ІЧУ да суда.

Па выніках назіраньня ў справаздачы кампаніі “Права выбару” былі зробленыя наступныя першачарговыя рэкамендацыі:

1.Немедленно освободить всех задержанных участников мирных акций протеста 9-10 августа, атак же всех задержанных и содержащихся под административным арестом участниковизбирательной кампании, журналистов, блогеров, правозащитников.

2.Прекратить уголовное преследование в отношении Сергея Тихановского, Виктора Бабарико,Николая Статкевича, а также всех членов их штабов и инициативных групп, доверенных лицкандидата в Президенты Светланы Тихановской, воздерживаться от использования уголовногои административного преследования в качестве орудия репрессий против политическихоппонентов и гражданского общества.

3.Внести в Избирательный кодекс предложения, содержащиеся в предыдущих рекомендацияхкампании «Право выбора» по итогам наблюдения за минувшими парламентскими ипрезидентскими выборами, а также рекомендациях БДИПЧ ОБСЕ по результатам миссийнаблюдения за предыдущими парламентскими и президентскими выборами.

4.Обеспечить гражданам возможность полноценной реализации избирательного права беззапугивания и репрессий, прекратить давление на наблюдателей, отказаться от незаконныхманипуляций со списками избирателей и явкой, обеспечить честны и прозрачный подсчетголосов.

5.В рамках полномочий органов прокуратуры провести проверку соблюдения законодательствапри проведении выборов президента Республики Беларусь на предмет фальсификаций.

6.В связи с тем, что значительная часть граждан Республики Беларусь не согласны спредварительно озвученными результатами выборов, о чем свидетельствуют массовыепротесты, а также по результатам наблюдения кампании «Право выбора», настоятельно рекомендуем на основании части 6 статьи 79 Избирательного принять решение Центральной комиссией о признании выборов недействительными, удовлетворив жалобы кандидатов в Президенты Республики Беларусь Цихановской С.Г., Черечня С.В., Канапацкой А.В. и ДмитриеваА.В. Полагаем, что сведений, указанных в этих жалобах и материалов кампании наблюдения«Право выбора» достаточно для того, чтобы дать правовую оценку всем допущеннымнарушениям и принять решение о признании выборов недействительными.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.