Партыя БНФ » Заява Сойма БНФ і пазыцыя партыі адносна становішча ў краіне
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Заява Сойма БНФ і пазыцыя партыі адносна становішча ў краіне

Дададзена 29.08.2020 1:52:18 | 571 праглядаў

На пасяджэньні Сойма Партыі БНФ, што адбылося 16 жніўня ў анлайн-рэжыме, была абмеркаваная сытуацыя, якая склалася ў Беларусі пасьля правядзеньня 9 жніўня выбараў прэзыдэнта і хвалі гвалту ды катаваньняў, што ўлады абрынулі на беларусаў.

Сойм партыі 16 жніўня прыняў заяву аб палітычным моманце, на падставе якой кіраўніцтвам партыі была акрсэленая партыйная пазыцыя адносна бягучых падзеяў (публікуюцца).

сцяг БНФ 3ЗАЯВА СОЙМУ ПАРТЫІ БНФ АД 16.08.2020 г.
Паважаныя суайчыннікі!
Мы ўдзячныя ўсім людзям, якія выйшлі на вуліцы гарадоў і мястэчак Беларуcі ў падтрымку пераменаў, выказалі сваю прагу праўды, свабоды і волі!
Гэта менавіта тое, да чаго заклікае і вядзе

БЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ ФРОНТ:
СВАБОДА!
ВОЛЯ!
ПРАЎДА!

Пазыцыя партыі БНФ  адносна сытуацыі ў краіне:

Выбары 9 жніўня былі груба сфальсыфікаваныя на ўсіх этапах — ад пачатку фармаваньня выбарчых камісіяў да падліку галасоў, маюцца тысячы сьведчаньняў парушэньняў, якія зьяўляюцца крымінальнымі злачынствамі ў нацыянальным заканадаўстве.

Супраць тых, хто выходзіў пратэставаць супраць фальсыфікацыяў, супрацоўнікі сілавых структураў ужывалі ня проста празьмерны, але цалкам бесчалавечны гвалт і зброю на вуліцах беларускіх гарадоў, сотні затрыманых сьведчаць пра жахлівыя катаваньні ў турмах.

Пасьля 9 жніўня Аляксандар Лукашэнка ня можа лічыцца законна абраным прэзыдэнтам Беларусі.

Павінны неадкладна адбыцца мірны транзыт улады часоваму ўраду пад кіраўніцтвам Ціханоўскай; цягам 6 месяцаў — новыя выбары прэзыдэнта, парляманту, мясцовых органаў улады, кіраўнікоў гарадоў і раёнаў. Скарачэньне паўнамоцтваў прэзыдэнта з вяртаньнем да Канстытуцыі ў рэдакцыі 1994 года.

Павінны неадкладна адбыцца рассьледваньні фальсыфікацыяў і катаваньняў, прыцягненьне вінаватых да адказнасьці паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Павінна неадкладна адбыцца вяртаньне бела-чырвона-беламу сьцягу і гербу Пагоня статусу дзяржаўных сымбаляў Рэспублікі Беларусь. Вяртанне бел-чырвона-белага сцягу і гербу Пагоня стане сымбалем новай старонкі ў гісторыі нашай краіны.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.