Партыя БНФ » Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў: “Страйкам ў Беларусі сёння – асноўны сродак адстойвання сваіх інтарэсаў”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў: “Страйкам ў Беларусі сёння – асноўны сродак адстойвання сваіх інтарэсаў”

Дададзена 23.08.2020 12:09:07 | 457 праглядаў

Намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў распавёў карэспандэнту беларускага выдання “Камсамольскай праўды” пра арганізацыю супраціву ў Гародні.

Аб падтрымцы рабочых распавёў Вадзім Саранчукоў, намеснік старшыні Партыі БНФ, адзін з тых, хто складаў патрабаванні да гарадскіх уладаў і праводзіў перамовы з імі:

- У Гародні цяпер фармуецца страйкам, з дапамогай якога можна будзе арганізаваць юрыдычную падтрымку, калі будзе ціск на страйкоўцаў. Усе прадпрыемствы, хто страйкуе – іх сёння 17 – аб’ядналіся. Страйкам ў Беларусі сёння – асноўны сродак адстойвання сваіх інтарэсаў.

- А што з грамадскім саветам народнага даверу паміж уладай і гараджанамі?

- Такі савет можа стварацца, калі давер ёсць. Першапачаткова, калі былі задаволеныя нашы патрабаванні да гарадскіх уладаў, давер з’явіўся. Але сёння мы бачым сітуацыю, як давер за адзін дзень можна разгубіць. Мы дамагліся, што на плошчы Леніна можна праводзіць мітынгі, а потым ўлады прыгадалі пра закон аб масавых мерапрыемствах – сказаў намесьнік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў.

Цалкам рэпартаж “Камсамольскай праўды” пра пратэсты і супраціў у Гародні (на мове арыгінальнай публікацыі).

wx720

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.