Грамадска-палітычная рада Віцебска заявіла аб неабходнасці склікання пазачарговай сесіі гарсавета
Дададзена 23.08.2020 2:52:04 | 1,577 праглядаў Прадстаўнік Віцебскай арганізацыі БНФ Канстанцін Смолікаў у складзе дэлегацыі грамадскасці Віцебска падаў заяву ў Віцебскі гарсавет дэпутатаў.
Падчас падачы заявы прадстаўнікі грамадзкасьці давялі да старшыні гарсавета Уладзіміра Бялевіча шэраг пытаньняў: аб скліканьні пазачарговай сэсіі гарадскіх дэпутатаў і разглядзе на ёй сітуацыі ў горадзе і краіне з запрашэньнем прадстаўнікоў грамадскасці з правам голаса, давялі да яго факты парушэньняў заканадаўства аб выбарах, калі не вывешваліся копіі выніковых пратаколаў для азнаямленьня а прысутных забіралі ад будынкаў, дзе знаходзіліся ўчасткі для галасаваньня, супрацоўнікі АМОН і міліцыі, нагадалі пра неабходнасьць стварэньня і працы на віцебскім тэлебачаньні грамадска-палітычнай праграмы і запрашэньня на яе прадстаўнікоў незадаволеных, паведамілі, што дэпутаты гарсавета могуць далучыцца да маніфестацыі і давесьці на іх сваё меркаваньне аб склаўшыйся сітуацыі.
Як паведамляе газэта “Віцебскі кур’ер”, зварот падпісалі: ад імя Партыі БНФ Кастусь Смолікаў, ад АГП Ірына Яскевіч, ад грамадскага аб’яднання «Рух за Свабоду» Христафор Жаляпаў, а таксама іншыя прадстаўнікі грамадскасці.

Старшыня віцебскага гарсавета Уладзімір Бялевіч прыняў зварот да разгляду.
Нагадаем, што першая сустрэча ўладаў Віцебску з дэлегацыяй пратэстоўцаў прайшла ў панядзелак, 17 жніўня, і цягнулася 4 гадзіны. Сярод 15 прадстаўнікоў на сустрэчы са старшынём аблвыканкаму Мікалаем Шарсьнёвым прысутнічалі віцебскія праваабаронцы Павал Левінаў і Ірына Трацьцякова, старшыня партыі БНФ у Віцебску Кастусь Смолікаў, грамадзкая актывістка Яўгенія Пачэпка, блогерка Алена Янушкоўская.
|