Партыя БНФ » У Менску прайшоў шматтысячны Марш “За новую Беларусь”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Менску прайшоў шматтысячны Марш “За новую Беларусь”

Дададзена 23.08.2020 10:53:37 | 411 праглядаў

23 жніўня «Маршы за новую Беларусь» прайшлі ў Менску, Гомлі, Гародні, Магілёве, Берасьці іншых гарадах Беларусі.

EE4B7352-71BD-4231-A672-D38493EF07BB_w1023_sУ Менску ў маршы ўзялі ўдзел больш за сто тысяч тысяч чалавек.

У пачатку дня ў сталіцы падаў додж і здавалася, што акцыя будзе менш шматлікай. Але дождж скончыўся і вуліцы гораду запоўнілі дзясяткі тысяч людзей зь бел-чырвона-белымі сьцягамі – паведамляе Радыё Свабода.

Людзі сабраліся ля Дому ўраду ў Менску, а адтуль па праспэкце Незалежнасьці рушылі да праспэкту Пераможцаў. Стэлу на праспэкце Пераможцаў абгарадзілі калючым дротам, яе ўзялі пад ахову вайскоўцы. У межах «Маршу новай Беларусі» маніфэстанты рушылі ў бок Палаца Незалежнасьці, але іх рух спынілі сілавікі.

Рэпартаж газэты “Новы Час” з акцыі ў Менску.

У цэнтры горада на вежы-глушылцы заўважаныя два бел-чырвона-белыя сцягі:

sciah200823-xlxsr

У Гомелі каля тэатра сабраліся некалькі тысяч чалавек. У Брэсце дэманстранты сабраліся на плошчы Леніна. У Магілёве людзі пачалі збірацца на праспекце Міру каля аблвыканкама, але міліцыя стала перашкаджаць ім і выцесняць з плошчы. У Віцебску людзі пашлі шэсцем па вуліцы Леніна. У Гародні блізу 15 тысяч чалавек прайшлі маршам па цэнтры горада.

7C69646B-88F2-4EA0-9448-D0B216936902_w1023_s

ploshcha_dron_photo_2020-08-23_15-58-12

У шэсьці ўзяў удзел старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, які трымаў плякат з заклікам пра вызваленьне пралітвязьня Паўла Севярынца.

118280754_377370366562413_7271129864358686911_n

3-fl1y6

CADCF306-4C35-4169-8E82-4570C87E4165_w1023_s

1E3C82E2-1888-4EE5-9B9B-C4065E3C909D_w1023_s

Фотарэпартаж Радыё Свабода

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.