Партыя БНФ » Уладзімір Арлоў: “З часоў Гітлера і Сталіна Беларусь не перажывала такіх здзекаў”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Уладзімір Арлоў: “З часоў Гітлера і Сталіна Беларусь не перажывала такіх здзекаў”

Дададзена 27.08.2020 12:06:11 | 394 праглядаў

“З часоў Гітлера і Сталіна Беларусь не перажывала такіх здзекаў з нацыянальнай і чалавечай годнасці, – кажа пісьменнік Уладзімір Арлоў , – Здзекаў з законаў, законаў пісаных і законаў маральных”.

Уладзімір Арлоў- Тое, што адбываецца сёння, гэта працяг антынароднай і антынацыянальнай палітыкі рэжыму, – кажа пісьменнік, каментуючы выклік сваёй калегі, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч на допыт у следчы камітэт па справе «стварэння Каардынацыйнай рады»:

– У любой дэмакратычнай дзяржаве ўлада з нобелеўскай лаўрэатам па літаратуры ў такой сітуацыі раілася б. У нас нобелеўскага лаўрэата Святлану Алексіевіч выклікаюць на допыт. Гэта вельмі красамоўнае стаўленне да культуры.

Яшчэ адзін прыклад, які вельмі гарачы цяпер – гэта сітуацыя з нашым нацыянальным скарбам – Купалаўскім тэатрам. Які зачынены, які не пачаў сезон, які ахоўваюць 5 міліцэйскім афіцэраў, не дазвалюячы туды зайсці акцёрам і супрацоўнікам, якія напісалі заявы на звальненне на знак пратэсту супраць звальнення дырэктара Паўла Латушкі. 

І адбываецца гэта як раз тады, калі Купалаўскаму тэатру спаўняецца 100 год. Таму зараз мы ўсе павінны думаць, як нам, насуперак гэтай уладзе, насуперак гэтай палітыцы, агульнанацыянальна адзначыць 100-годдзе Купалаўскага тэатра, як абараніць нашага адзінага нобелеўскага лаўрэата ад пераследу, – кажа Уладзімір Арлоў.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.