Партыя БНФ » Рада БНР заклікае міжнародную супольнасць да абароны суверэнітэту Беларусі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рада БНР заклікае міжнародную супольнасць да абароны суверэнітэту Беларусі

Дададзена 29.08.2020 12:05:15 | 527 праглядаў

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі разглядае фармаванне Расеяй рэзерву сілавікоў, пра што 27 жніўня заявіў Уладзімір Пуцін, як пагрозу вайсковага ўмяшальніцтва з боку Расеі. Пра гэта гаворыцца ў заяве Рады БНР.

пагоня на сьцягу (2)РАСЕЙСКІЯ СІЛАВІКІ НЯ ЗМОГУЦЬ ПАВЯЛІЧЫЦЬ ПАПУЛЯРНАСЬЦЬ А. ЛУКАШЭНКІ СЯРОД БЕЛАРУСАЎ – ЗАЯВА РАДЫ БНР

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі расцэньвае фармаваньне Расеяй рэзэрва сілавікоў для падаўленьня беларускіх пратэстаў, аб чым 27 жніўня заявіў Уладзімір Пуцін, як пагрозу вайсковага ўмяшальніцтва з боку Расеі.

Сама па сабе заява Ўладзіміра Пуціна аб гэтым ужо можа быць расцэненая як умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Беларусі. Пратэсты ў Беларусі носяць выключна мірны характар. Іхныя патрабаваньні палягаюць у выкананьні законаў і павазе да грамадзянскіх правоў жыхароў Беларусі. Масавасць пратэстаў сьведчыць пра тое, што Аляксандар Лукашэнка і ягоны недэмакратычны рэжым пазбаўленыя падтрымкі беларускага грамадзтва і павінны ў адпаведнасьці з законам і з агульнапрынятымі дэмакратычнымі нормамі саступіць месца новай уладзе, сфармаванай на свабодных і дэмакратычных выбарах.

Рада БНР заяўляе, што імавернае вайсковае ўмяшальніцтва і падаўленэне пратэстаў расейскімі войскамі паставіць крыж на добрасуседзкіх адносінах паміж Беларуссю і Расеяй.

Ніякая замежная сілавая дапамога ня зможа павялічыць падтрымку рэжыма Лукашэнкі ў беларускім грамадзтве. Толькі дэмакратычныя рэформы і новыя свабодныя і сумленныя выбары могуць стаць выхадам зь цяперашняга палітычнага крызісу ў Беларусі.

Рада БНР заклікае міжнародную супольнасьць да салідарнасьці з Беларуссю і да абароны сувэрэнітэту Беларусі ў цяперашняй сітуацыі. Будучыню Беларусі павінен вызначаць сам беларускі народ, а не замежныя войскі.

крыніца

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.