Партыя БНФ » Рэдактар сайта Orsha.eu Ігар Казмерчак атрымаў папярэджанне ад пракуратуры
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рэдактар сайта Orsha.eu Ігар Казмерчак атрымаў папярэджанне ад пракуратуры

Дададзена 30.08.2020 8:10:21 | 534 праглядаў

Пракуратура Аршанскага раёну вынесла папярэджанне рэдактару сайта Orsha.eu і старшыні аршанскай арганізацыі БНФ Ігару Казмерчаку.

КазьмерчакЯму было ўказана на недапушчальнасць правядзення мітынгаў у Воршы ў нядзелю. Акурат мірная акцыя была запланаваная 30-га жніўня ў цэнтры горада.

Да спадара Казмерчака прыйшлі памочніца пракурора і міліцыянт. Яны патлумачылі, што ў ходзе пракурорскай праверкі на Orsha.eu быў выяўлены артыкул «Аршанскія пратэсты. Што далей?», у якім паведамлялася, што чарговая вялікая акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў пройдзе 30 жніўня а 14-й гадзіне.

Сілавікамі гэтая інфармацыя была ўспрынята як заклік і арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

У выніку кароткай размовы Ігару Казмерчаку было выпісана «афіцыйнае папярэджанне» аб тым, што ён не мусіць удзельнічаць у акцыі, інакш яму пагражаюць «суткі». Пры гэтым на пытанне Ігара «а ці можна праходзіць міма ці пастаяць побач з акцыяй», работніца пракуратуры растлумачыла, што ўдзел у акцыі і пастаяць побач — розныя рэчы. На гэтым размова і скончылася.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.