Партыя БНФ » Кіраўніцтва БНФ дае ацэнку ініцыятыве па стварэньні партыі “Вместе”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Кіраўніцтва БНФ дае ацэнку ініцыятыве па стварэньні партыі “Вместе”

Дададзена 02.09.2020 12:39:35 | 371 праглядаў

31 жніўня паплечніца палітвязьня Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава абвесціла пра стварэнне палітычнай партыі «Разам» і паведаміла, што ў бліжэйшы час будуць пададзеныя дакументы на яе рэгістрацыю.

Перад гэтай заявай у эфіры на YouTube быў зьмешчаны зварот Віктара Бабарыкі, запісаны за некалькі дзён ягонага арышту. У ім экс-мэнэджэр «Белгазпрамбанку» кажа пра тое, што «мы не змаглі перамагчы на выбарах» і для далейшай барацьбы неабходна стварыць палітычную партыю ці рух. Галоўнай задачай такой партыі будзе правядзення канстытуцыйнай рэформы, адзначыў ён.

Аляксей Янукевіч Красавік 2017З нагоды абвешчанай ініцыятывы пра стварэнне новай палітычнай партыі намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч апублікаваў у фэйсбуку водгук пад назвай United we stand, divided we fall:

- Вельмі кепска выглядае, калі аб стварэньні партыі “Вместе” абвяшчае з экрану самотная постаць. Той выпадак, калі выява перадае сапраўднае пасланьне мацней за словы.

Даволі трапна было сказана, што за гэтыя месяцы зроблена ледзьве ня больш, чым за 26 гадоў. Толькі вось, калі беларускае грамадзтва сапраўды зрабіла калясальны рывок наперад, “новая” апазыцыя паўтарыла за некалькі месяцаў амаль 26-гадовы шлях “старой”, ад фармаваньня парадку дня да сур’ёзнага разыходжаньня ў парадку дня з грамадзтвам.

Пры гэтым асабліва заўважна: калі грамадзтва прыйшло да кансэнсусу ў мэтах і сымбалях з олдскульнымі змагарамі, “новая” апазыцыя чамусьці ўпарта спрабуе зь яго выламацца.

Людзі патрабуюць адстаўкі і новых выбараў, аднаўленьня законнасьці і пакараньня злачынстваў, а ім прапануюць стварэньне партыі і падрыхтоўку канстытуцыйнай рэформы.

Як і з сымболікай: “новая” апазыцыя ўхілялася, і да апошняга моманту прыдумляла “нэўтральныя” сымбалі змаганьня за свабоду, а народ адзінадушна выйшаў пад бел-чырвона-белымі сьцягамі і Пагоняй. Зрэшты, цяпер зусім ня час высьвятляць, хто і калі меў рацыю. Кулак, сэрца ды “вікторыя” таксама выдатна ўпісаліся ў сымболіку пратэсту.

Адзінства сапраўды вельмі патрэбнае цяпер. Так, унікальнасьць цяперашняга імкліва сталеючага беларускага грамадзтва ў тым, што вялікіх чаканьняў на лідэраў амаль ніхто не ўскладае, руляць сапраўдная дэцэнтралізацыя ды самаарганізацыя. Аднак шкоднае для агульнай справы напружаньне нават у коле яшчэ зусім нядаўна аб’яднанага штабу можа моцна дэматываваць людзей.

Вельмі хочацца, каб гэтае “вместе” ня сталася антонімам беларускага “разам” - падсумоўвае намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

З нагоды абвешчанай ініцыятывы старшыня рэвізійнай камісіі Партыі БНФ Алесь Каліта зьвяртае ўвагу, што паводле беларускага заканадаўства грамадзянін Рэспублікі Беларусь можа быць сябрам толькі адной палітычнай партыі, падвоенае сяброўства ў розных партыях адначасова не дазваляецца.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.