Партыя БНФ » Статыстыка сьмяротнасьці падчас COVID-19: тысячы памерлі ў Беларусі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Статыстыка сьмяротнасьці падчас COVID-19: тысячы памерлі ў Беларусі

Дададзена 06.09.2020 2:50:56 | 1,611 праглядаў

Белстат не апублікаваў статыстыку смяротнасці, але перадаў яе ў ААН. Яна шакуе – паведамляе сайт “Наша ніва”.

corona-nieuwe-economieУ адрозненне ад мінулых гадоў, статыстыка смяротнасці не была апублікаваная ў Беларусі Аднак пры гэтым дадзеную інфармацыю ў звычайным парадку перадалі ААН, якая і апублікавала яе.

Лічбы шакуюць: у чэрвені 2020 рост смяротнасці проці мінулага чэрвеня склаў 3753 чалавекі.

У маі 2020 рост смяротнасці проці мінулага мая склаў 1309 чалавек.

У красавіку 2020 рост смяротнасці проці мінулага красавіка склаў 543 чалавекі.

Лічбы студзеня-сакавіка ў цэлым адпавядаюць паказчыкам гадоў з нізкім узроўнем захворвання на грып і ВРВІ, які адзначаўся гэтай зімой. Але лічбы смяротнасці ў маі-чэрвені абсалютна беспрэцэдэнтныя. Такіх не назіралася ні разу за ўсе часы, пакуль на сайце ААН вядзецца падрабязная статыстыка — з 1980 года.

Зыходзячы з гэтых лічбаў,

смяротнасць за красавік—чэрвень перавысіла сярэднюю за апошнія 5 гадоў прыкладна на 5500 чалавек. Верагодна, гэта і ёсць рэальны вынік каранавірусу ў нашай краіне.

Ён жахлівы: сувымерны з краінамі і рэгіёнамі свету, дзе ўдар Covid-19 быў найгоршы.

Па афіцыйных звестках, па стане на 30 чэрвеня ад Кавіду ў Беларусі памерла толькі 398 пацыентаў — амаль у 14 разоў менш, чым прырост статыстыкі смяротнасці за красавік-чэрвень.

Па тых жа афіцыйных звестках, ад 1 ліпеня да сённяшняга дня памерла яшчэ 307 пацыентаў з Кавід.

Статыстыка смяротнасці ад Кавід, як і статыстыка пнеўманій па асобных раёнах і бальніцах засакрэчана ад красавіка, таму СМІ ніяк не маглі яе праверыць. Ва ўсіх іншых еўрапейскіх краінах статыстыка Кавід не была засакрэчана. У большасці еўрапейскіх краін каранцінныя меры па Кавід былі нашмат стражэйшыя, што стала тэмай для вялікай палемікі ў нашай краіне.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

Красавік 2023
M T W T F S S
« Mar    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.