Партыя БНФ » “Марш еднасьці”: сотні затрыманых, новыя зьверствы караеўскіх карнікаў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


“Марш еднасьці”: сотні затрыманых, новыя зьверствы караеўскіх карнікаў

Дададзена 07.09.2020 12:01:29 | 243 праглядаў

«Марш адзінства» ў Менску 6 верасьня быў ня менш шматлюдным, чым тры папярэднія нядзельныя акцыі пратэсту. Нягледзячы на дажджлівае надвор’е, ён сабраў сотні тысяч чалавек.

photo_2020-09-06_15-58-16Аднак, у адрозьненьне ад мінулых акцый, сёньняшняя вылучалася брутальнымі затрыманьнямі мірных дэманстрантаў.

А 14-й гадзіне, за гадзіну да пачатку маршу, улады перакрылі цэнтральныя плошчы — Незалежнасьці, Кастрычніцкую і Перамогі. Традыцыйна зачыніліся пяць станцый менскага меэтро: «Плошча Леніна», «Кастрычніцкая», «Купалаўская», «Плошча Перамогі» і «Плошча Якуба Коласа». Цягнікі на іх не спыняліся.

Пасьля таго, як людзі пачалі зьбірацца ў цэнтры, праспэкт Незалежнасьці ў раёне ГУМа перакрылі сілавікі. Зьявілася вайсковая спецтэхніка — вадамёт і загараджальныя машыны «Рубеж».

IMG_20200906_120837-1024x768Калёна пратэстоўцаў з праспэкту Незалежнасьці накіравалася ў бок плошчы Свабоды, а адтуль — на праспэкт Пераможцаў, да Стэлы «Менск горад-герой». Людзі ішлі на акцыю групамі з усіх раёнаў горада, у выніку натоўп запоўніў ўвесь праспэкт Пераможцаў — як пешаходную, так і праезную частку.

Як і ў папярэднія дзьве нядзельныя акцыі, удзельнікі маршу скіраваліся да Палаца Незалежнасьці — рабочай рэзыдэнцыі Лукашэнкі. Там іх сустрэў кардон зь некалькіх сотняў сілавікоў са шчытамі, вайсковая спецтэхніка і калючы дрот. У аддаленьні стаялі БТРы. Прыкладна за 20 мэтраў да кардона дэманстранты спыніліся. Яны скандавалі «Трыбунал!», «Саша, выходзь!», «Жыве Беларусь!».

На «Маршы адзінства» ў Менску працавалі 76 валянтэрскіх груп: яны раздавалі маніфэстантам ваду, прыбіралі сьмецьце, дапамагалі тым, каму гэта патрэбна – паведамляе беларуская служба Радыё Свабода.

Пратэстоўцы прастаялі насупраць кардона сілавікоў больш за паўтары гадзіны, калі пачаўся дождж людзі пачалі паціху разыходзіцца.

Пасьля таго як, ля Палаца Незалежнасьці засталося каля 100 чалавек, іх пачалі адціскаць сілавікі. Да парку Перамогі побач з Камсамольскім возерам пад’ехалі аўтазакі, сілавікі пачалі затрымліваць людзей: затрымлівалі і мужчын, і жанчын.

Некаторыя, каб пазьбегнуць затрыманьня, пачалі скакаць у ваду. Супрацоўнікі ОСВОД даставалі людзей з вады, садзілі ў човен і адвозілі на другі бераг, каб іх не затрымалі.

Брутальныя затрыманьні пачаліся і ў іншых месцах горада — на праспэкце Пераможцаў, у раёне Нямігі, на плошчы Свабоды. Нярэдка пратэстоўцаў затрымлівалі людзі ў цывільным, але ў бронекамізэльках і з дубінкамі. Яны ўжывалі грубую сілу пры затрыманьні і нават разьбілі шкляныя дзьвер

«Маршы адзінства» прайшлі сёньня і ў іншых гарадах Беларусі. Праваабаронцы паведамляюць пра масавыя затрыманьні па ўсёй краіне.

«Вясьне» вядомыя прозьвішчы ўжо прынамсі 194 затрыманых за сёньня толькі ў Менску. Гэта не канчатковая лічба.

Сярод затрыманых у Менску – расейскі блогер Аляксей Раманаў, які ўжо шмат дзён асьвятляе беларускія пратэсты, сябра рады грамадзкага абʼяднаньня «Экадом» Ірына Сухій, сябра Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу ў Беларусі Вольга Паўлава, журналіст «Радыё Рацыя» Арцём Сізінцаў, палітоляг Андрэй Ягораў.

Таксама вядома пра затрыманых падчас акцый пратэсту ў Горадні, Берасьці, Магілёве, Віцебску, Браславе, Пінску, Баранавічах, Шчучыне.

У Гродне сілавікі таксама затрымлівалі людзей, сярод затрыманых Ярышка Данііл, Аляксееў Мікіта, Парахаўнік Дзмітрый (склалі пратакол і адпусцілі), Саўранскі Сяргей (склалі пратакол і адпусцілі). Затрыманні пратэстоўцаў адбываюцца каля ЦУМу ў Брэсце і ў Баранавічах.

У Брэсце затрымана каля 30 удзельнікаў мірнай акцыі пратэсту. Сярод іх: Селяйковіч Андрэй, Найдзіч Раман, Торшын Уладзіслаў.

У Магілёве быў затрыманы журналіст БелаПАН Алесь Асіпцоў. Журналіста адпусцілі з Ленінскага РАУС. Таксама ў Магілёве былі затрыманыя Уладзіслаў Максімаў, Віктар Пятроў, Вольга Клімкова (адпусцілі) і Таццяна Кандакова.

У Віцебску быў затрыманы Скуман Арцём. Калі пасадзілі ў міліцэйскі спецтранспарт, у твар пырснулі пярцовым газам. Таксама затрыманы журналіст Белсата Дзмітрый Казакевіч, Сафіёмін Аляксандр.

Гісторык і краязнаўца Кастусь Шыдлоўскі затрыманы ў Браславе.

Дзмітрый Пятроў быў затрыманы ў Пінску.

У Баранавічах затрымалі Скаскевіча Віктара, Шарапінскага Аляксандра.

У Шчучыне затрыманы актывіст Віктар Варона.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.