Партыя БНФ » Як уступіць у шэрагі сябраў Партыі БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Як уступіць у шэрагі сябраў Партыі БНФ

Дададзена 13.02.2023 12:03:09 | 10,285 праглядаў

Заява на ўступленьне ў Партыю БНФ падпісваецца ўласнаручна асобай, што жадае далучыцца да шэрагаў Партыі БНФ.

бнф logoСябрамі Партыі БНФ могуць быць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту, падзяляюць яе Статут і падтрымліваюць Праграму Грамадскага аб’яднання БНФ Адраджэньне”, незалежна ад нацыянальнасці, веравызнання і сацыяльнага становішча. Асобы, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту, могуць усутпіць ў аб’яднаньне БНФ “Адраджэньне”.

Заява пра ўступленьне ў партыю падаецца асабіста ва Управу Партыі БНФ (праз цэнтральную штаб-кватэру партыі) альбо ў рэгіянальныя арганізацыйныя структуры партыі (абласныя, тэрытарыяльныя аддзяленьні альбо мясцовыя суполкі) па месцы жыхарства.

У сувязі з неспрыяльнай эпідэмілагічнай абастаноўкай часова Управай ажыцьцяўляецца прыём заваў на ўступленьне ў партыю праз э-мэйл: заявы належыць накіроўваць на мэйл Управы БНФ – uprava@narodny.org

Блянк анкеты на ўступ у Партыю БНФ:

ankieta1-001new

ankieta2-001

Прыём у Партыю БНФ ажыццяўляецца паводле пісьмовай заявы на агульным сходзе суполкі ці вышэйстаячым органам, Управай Сойму Партыі БНФ простай большасцю галасоў ад прысутных членаў гэтых органаў.

Сябры Партыі БНФ карыстаюцца правамі:

– браць удзел ва ўсіх мерапрыемствах Партыі БНФ;

– арганізоўваць мерапрыемствы Партыі БНФ у адпаведнасці з яе Статутам і Праграмай Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне”;

– абмяркоўваць усе пытанні дзейнасці Партыі БНФ, уносіць прапановы;
– выбіраць і быць абранымі ў кіраўнічыя ды іншыя органы Партыі БНФ;
– вольна выходзіць з Партыі БНФ (пры гэтым датай выхада лічыцца дата падачы адпаведнаму органу заявы наконт выхада);

Сябры Партыі БНФ нясуць абавязкі:

– быць на ўліку ў суполцы Партыі БНФ, а пры адсутнасці суполкі – у адпаведным вышэйстаячым органе Партыі БНФ;

– дамагацца ажыццяўлення мэтаў Партыі БНФ, у тым ліку  праз дэпутацкую дзейнасць у органах дзяржаўнай улады.

Партыя БНФ мае фіксаванае сяброўства. Улік сябраў Партыі БНФ ажыццяўляецца органам, які ажыццяўляў прыём у сябры Партыі БНФ альбо Управай Сойма Партыі БНФ. Улік сяброў ажыцяўляецца на падставе заяваў аб уступленіі ў Партыю БНФ за кошт вядзення адпаведнага спіса членаў Партыі БНФ. Спіс членаў Партыі БНФ падлягае карэкціроўцы на працягу месяца пасля прыняцця ў склад Партыі БНФ новага члена, выключэння з Партыі БНФ, а таксама выхаду з Партыі БНФ.

Сябрам Партыі БНФ выдаецца пасведчанне сябра Партыі БНФ. Парадак выдачы пасведчанняў вызначаецца Соймам Партыі БНФ. Выдачу пасведчанняў ажыццяўляе Управа Сойму Партыі БНФ.

Пра спосабы аплаты сяброўскіх ахвяраваньняў чытайце ў адпаведным раздзеле сайта БНФ.

 

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

Красавік 2023
M T W T F S S
« Mar    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.