Партыя БНФ » У ізалятары ў Мядзелі галадае амерыканскі адвакат Юрась Зянковіч
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У ізалятары ў Мядзелі галадае амерыканскі адвакат Юрась Зянковіч

Дададзена 08.09.2020 6:49:13 | 368 праглядаў

Сябру БНФ Юрася Зянковіча арыштавалі і асудзілі на 10 сутак за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня.

зянковіч-2Юрасю Зянковічу 42 гады. На радзіме ён быў вядомым актывістам Партыі БНФ і Заадзіночання беларускіх студэнтаў, абіраўся дэпутатам Ждановіцкага сельскага савета.

У сярэдзіне 2000-х Зянковіч з’ехаў у ЗША, дзе пачаў будаваць юрыдычную кар’еру. Ягоная кампанія дапамагае беларускім мігрантам легалізавацца ў ЗША.

Сам Зянковіч стараецца ўдзельнічаць у палітычным жыцці Беларусі. Ён спрабаваў вылучацца ад Партыі БНФ кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2020 года, але замест яго абралі Аляксея Янукевіча.

Не так даўно Зянковіч набыў нерухомасць у Мядзельскім раёне. Гэтае лета ён разам з жонкай Аленай Дзенісавец бавіў у Беларусі. Яна вярнулася ў ЗША ў канцы жніўня, Юрась жа планаваў ляцець за акіян 6 верасня, але не атрымалася.

Справа ў тым, што Юрась Зянковіч прымаў удзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Мядзелі ў дзень выбараў 9 жніўня. Пра гэта «НН» расказаў сябра Сойма БНФ Юрась Меляшкевіч:

«Магчыма, яго б і не затрымалі, каб не адзін момант. Там выйшаў адзін палкоўнік міліцыі, якія паводзіў сябе так, каб кагосьці справакаваць. Юрась павёўся на такія паводзіны, уступіў з ім у спрэчку. У выніку Зянковіча затрымалі 31 жніўня, праўда, праз двое сутак адпусцілі, бо справу адправілі на дапрацоўку. Але праз дзень прышлі зноў і затрымалі. Юрась асуджаны на 10 сутак», — кажа Меляшкевіч.

У ізалятары адвакат трымае галадоўку. Пра справу інфармаванае пасольства ЗША. «Наколькі я ведаю, ён асуджаны толькі па адным пратаколе, а ўсяго іх яшчэ мінімум два», — кажа Меляшкевіч.

Паводле сайта “Наша ніва

Лістапад 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.