Партыя БНФ » Эўразьвяз асуджае адвольныя арышты і палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Эўразьвяз асуджае адвольныя арышты і палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі

Дададзена 09.09.2020 12:18:24 | 314 праглядаў

Беларусь: Заява Высокага Прадстаўніка Еўразвязу, Намесніка Старшыні Жазэпа Барэля ў сувязі з адвольнымі і невытлумачальнымі арыштамі і затрыманнямі па палітычных матывах.

Belarus-EU-by-baneckiМы рашуча асуджаем няспынныя адвольныя і невытлумачальныя арышты і затрыманні па палітычных матывах, якія ажыццяўляюцца ў Беларусі з пачатку кампаніі па выбарах прэзідэнта. Зараз пераслед зазналі Марыя Калеснікава, Андрэй Ягораў, Ірына Сухій, Антон Раднянкоў і Іван Краўцоў, а 633 чалавекі былі затрыманы пасля нядзельнага мірнага Марша адзінства. Відавочна, што ўлады Беларусі працягваюць запалохваць альбо дапускаць запалохванне сваіх грамадзян усё больш беззаконным чынам і груба парушаюць як сваё ўласнае, нацыянальнае заканадаўства, так і міжнародныя абавязацельствы.

ЕС чакае, што ўлады Беларусі забяспечаць неадкладнае вызваленне ўсіх, хто быў затрыманы па палітычных матывах да і пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня.

Грамадзянская супольнасць і ўдзельнікі абмеркаванняў будучыні Беларусі, у тым ліку члены Каардынацыйнага савета, павінны быць абаронены ад запалохвання, прымусовага выгнання, адвольных арыштаў і гвалту. Вяршэнства права і справядлівасць павінны пераважыць, і неабходна правесці стараннае і празрыстае расследаванне ўсіх меркаваных злоўжыванняў, каб прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

Мы чакаем, што ўлады спыняць пераслед па палітычных матывах і забяспечаць агульнанацыянальны дыялог з поўным захаваннем дэмакратычных і асноўных правоў народа Беларусі.

Еўрапейскі саюз накладзе санкцыі на асоб, адказных за гвалт, рэпрэсіі, а таксама за фальсіфікацыю вынікаў выбараў.

крыніца

 

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.