“Спыніць паўзучы дэмантаж беларускай дзяржаўнасьці!” – заява паліткамісіі БНФДададзена 10.09.2020 1:11:34 | 1,406 праглядаў Заява палітычнай камісіі Партыі БНФ датычна ацэнкі бягучай сытуацыі ў Беларусі
Кіруючая цяпер групоўка (Лукашэнка і ягонае найбліжэйшае атачэньне) фактычна супрацьпаставіла сябе беларускаму народу – гаворыцца ў заяве У апошні час рэжым Лукашэнкі зрабіў наступныя крокі на гэтым небясьпечным шляху:
У сукупнасьці азначаныя фактары ствараюць сьмяротную пагрозу для нацыянальнай бясьпекі Беларусі і шкодзяць устойлівасьці беларускай дзяржаўнасьці. Асабліва небясьпечным гэтае становішча зьяўляецца ў сьвятле дэкляраванай рэжымам гатоўнасьці да далейшых крокаў у падпарадкаваньні Маскве. Выклікае трывогу намер Лукашэнкі разгарнуць перамовы пра “паглыбленую інтэграцыю” ужо ў найбліжэйшым часе разам з ягонымі запытамі па дадатковую эканамічную і палітычную падтрымку з Усходу. Гэта можа сьведчыць пра ягоны разьлік захаваць кантроль над краінай праз пераўтварэньне Рэспублікі Беларусь у пратэктарат Масквы, захаваўшы за сабой статус непрызнанага беларускім народам але прызначанага Масквой начальніка. У сытуацыі гэткай небясьпечнай пагрозы Партыя БНФ лічыць неабходным заявіць пра падтрымку народнага руху, які разгортваецца цяпер ў форме пратэстаў па ўсёй краіне. Партыя БНФ ад імя ўсіх нацыянальна-дэмакратычных сілаў заяўляе, што цяпер няма іншага шляху апроч перамоваў для выхаду з гэтага палітычнага крызысу – толькі гэта можа прадухіліць сьмяротную небясьпеку, якая навісла цяпер над беларускай дзяржавай. Разам з тым БНФ рашуча асуджае любыя спробы заахвоціць вонкавае ўмяшальніцтва ў сітуацыю ў Беларусі, лічачы асабліва небясьпечнымі заклікі да расейскай падтрымкі, ад каго б яны не сыходзілі. Увядзеньне расейскіх сілаў у вырашэньне ўнутрыбеларускага канфлікту зьяўляецца недапушчальным. Мы заклікаем усе палітычныя сілы адмовіцца ад гэткіх правакацыйных ініцыятываў і заклікаў. У мэтах прадухіленьня грамадзянскай вайны, замежнай інтэрвенцыі і страты незалежнасьці краіны БНФ заклікае да агульнацыянальнага дыялёгу з удзелам шырокага кола ўсіх адказных грамадзка-палітычных структураў дзеля выратаваньня краіны. Перадумовай для дыялёгу з’яўляецца вызваленьне палітвязьняў і спыненьне крымінальных справаў, распачатых у дачыненьні да ўдзельнікаў выбарчай кампаніі і пратэстоўцаў. |
Навіны Моладзі БНФ
|
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|