Партыя БНФ » 10 палітычных партыяў заклікалі да новых выбараў прэзыдэнта
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


10 палітычных партыяў заклікалі да новых выбараў прэзыдэнта

Дададзена 11.09.2020 12:04:14 | 1,953 праглядаў

Дзесяць з пятнаццаці зарэгістраваных у Беларусі палітычных партыяў выступілі з супольнай заявай аб неабходнасьці правядзеньня цягам 6 месяцаў новых выбараў прэзыдэнта (заявву гл. у далучаным файле).

Аўтары заявы заклікалі органы дзяржаўнай улады да дыялогу па пытаньні правядзеньня новых выбараў, а таксама да вызваленьня ўсіх затрыманых.

Таксама ў заяве адзначаецца неабходнасьць ўзбуджэньня крымінальных справаў па ўсіх фактах забойстваў, катаваньняў, зьбіцьця і адвольных затрыманьняў для наступнага прыцягненьня віноўных да адказнасьці.

Рыгор Кастусёў - Партыя БНФРыгор Кастусёў, які падпісаў супольную заяву ад імя Партыі БНФ адзначыў, што разглядае гэтую супольную пазыцыю як крок да агульнацыянальнага дыялогу:

Вельмі важна, што заяву падпісалі як апазыцыйныя партыі, так і тыя структуры, што не належаць да апазыцыі і на мінулых выбарах  былі актыўна задзейнічаныя ў працу выбарчых камісій. Гэтая заява не замяняе сабой дыялог грамадзянскай супольнасьці з уладамі, але з’яўляецца сьведчаньнем, што такі дыялог магчымы. Перадумовай для гэтага дыялогу мы бачым вызваленьне ўсіх адвольна затрыманых і пачатак расследваньня забойстваў, катаваньняў і зьбіцьця” – падкрэсліў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

IMG_0888

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

Красавік 2023
M T W T F S S
« Mar    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.