Партыя БНФ » Уладзімір Падгол. Пайсьці на выбарах да канца – гэта палітычная сьмерць партыі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Уладзімір Падгол. Пайсьці на выбарах да канца – гэта палітычная сьмерць партыі

Дададзена 12.07.2012 1:09:59 | 1,706 праглядаў

Патэнцыйны кандыдат ад Партыі БНФ на маючых адбыцца выбарах у парлямэнт Уладзімір Падгол разважае, што можа здарыцца, калі апазыцыя вырашыць ісьці да канца на выбарах-2012.

Пайсьці на выбарах да канца – гэта палітычная сьмерць партыі. Пайсьці на выбары з прэзыдэнцкай праграмай – падмурак перамогі.

А пайсьці на выбары з адзінай прэзыдэнскай праграмай, пайсьці па ўсіх акругах ды зьняцца за 6 дзён да выбараў – гэта падмурак перамогі на будучых выбарах прэзыдэнта.

Ужо некалькі сябраў партыі спыталі мяне: “А можа ёсьць сэнс пайсьці на выбарах да канца? Што тады адбудзецца?” Мой адказ такі. Нават калі адзін кандыдат ад БНФ пойдзе на выбарах да канца – гэта будзе найвялікшы падарунак дыктатару і ягоным паслугачам. Яны гэтага і чакаюць. І тады гэтаму шукальніку палітычнай папараць-кветкі ўначы напішуць 0,1% галасоў, ці нават на 1% болей і будуць рэгулярна казаць у СМІ, што 1% − гэта рэйтынг Партыі БНФ, а астатнія зьняліся, бо напалохаліся атрымаць гэты 1 працэнт.

Мы мусім выйсьці з выбараў, не падставіўшы сябе як мішэнь для палітычнага растрэлу – 1 %.

Першы ўдар ўладатрымальнікі нам ужо нанесьлі. З больш за паўсотні нашых сябраў, накіраваных у акруговыя выбарчыя камісіі, зарэгістравалі толькі дзясятак! Так будзе і з астатнімі камісіямі.

Лічу, што “незарэгістраваныя” сябры партыі мусяць стаць у шэрагі фронту і пайсьці кандыдатамі ў парлямэнт. Выйсьці на барацьбу за будучага кандыдата ў прэзыдэнты ад БНФ.

Чыньнікі перамогі

Нашыя эканамічныя патрабаваньні могуць выклікаць зьдзіўленьне ў людзей, але і прагу таго, каб мы іх дасягнулі.

Самае галоўнае, што мы мусім казаць людзям: Народ, які перамог гітлераўскі фашызм мусіць жыць лепш, чым жывуць немцы ў пераможанай нашымі бацькамі і дзядамі гітлераўскай Германіі. Гэта неаспрэчная ісьціна.

А чаму мы жывем горш за немцаў? Бо пакуль не прыпыненая супраць нас Чарнобыльская вайна. Мы трацім кожны год пасьля аварыі на ЧЭС столькі сродкаў, колькі траціць краіна, якая вядзе вайную. Расея, якая заявіла пра сваю правапрыемнасьць ад СССР, мусіць кампэнсаваць нам усе страты за Чарнобыльскую катастрофу. Расея мусіць пастаўляць нам газ, нафту і электраэнэргію на ўнутраныя патрэбы БЯСПЛАТНА. У лік кампэнсацыі стратаў ад аварыі на ЧАЭС. Хто супраць гэтага? Ніхто! А сябры БНФ першыя кажуць пра гэта. Мы ўсе ЗА!

Трэба неадкладна адмяніць мыты на легкавыя аўтамабілі. Кожны беларус мусіць мець права купіць нямецкія мерсэдэс ці БМВ, у крайнім выпадку – фольксвагэн бяз мытаў па тым жа кошце, як купляюць немцы. А можа нават танней. Пра гэта трэба правесьці перамовы з кіраўнікамі нямецкіх фірмаў.

Мы можам атрымаць дапамогу і ад Захаду. Праграма Маршала–3 – даволі рэальная для Беларусі. Першая праграма ўзьняла з руінаў ФРГ і вывела яе на першыя месцы па эканамічным развіцьці ў сьвеце. Другая праграма выратавала Грэцыю. Аб трэцяй праграме Рыгор Кастусёў ужо вёў перамовы з Мэркель і ўпэўніўся ў яе рэальнасьці.

Але для яе рэалізацыі мы мусім выйсьці з усіх саюзаў з Расеяй і ўсталяваць дэмакратыю. Беларусы сёньня, як у анэкдоце, сядзяць на лаве з цьвіком. Пераканаць беларусаў вырваць цьвік са свайго заду, скінуць на выбарах дыктатара – гэта перадумова праграмы Маршала-3, якая ўключае сотні мільярдаў даляраў. Прычым, выхад з саюзаў, якія пярэчаць Канстытуцыі, дзе сказана пра нэўтральнасьць Беларусі – гэта наша актуальная патрэба. Людзям трэба казаць, што нас зацягваюць у сучаснае рабства. Нас уключаюць у саюзы, дзе кіруюць алігархі. Яны сотні мільярдаў даляраў вывозяць за мяжу, рабуючы народы Расеі. І нам прапануюць дабраахвотна пайсьці да іх служыць, працаваць на тх, на будучыню іхных родаў. Няўжо мы зусім звар’яцелі? Не! Выхад з саюзаў з Расеяй – гэта ратаваньне нашых дзетак і ўнукаў ад рабства, ад галечы, дзе яны будуць змушаныя, прадаваць, свае ўнутраныя ворганы, каб выжыць.

Наш Дом – Беларусь. Беларусь – наш Дом, наш Храм. Гэта плятформа неразбуральная, пакуль неразбураны глузд беларусаў. І з гэтай платформы мы можам перамагаць. Толькі патрэбны час, каб умацаваць Дом-Храм у галовах суайчыннікаў. І гэтыя выбары трэба прысьвяціць умацаваньню нацыянальных каштоўнасьцяў, каб на будучыя выбары наш кандыдат выйшаў не на будаўнічыя лясы будоўлі, а на алтар Храма і зь яго заклікаў да адраджэньня будучыні нашых нашчадкаў. А таму трэба ўсім будаваць у галовах мару пра Беларусь – Дом-Храм і пайсьці на гэтыя выбары. Проста будаўнікамі, проста пасламі будучага кандыдата ў прэзыдэнты. Але за 6 дзён зьняцца, бо паслугачы дыктатара пабураць наш пераможны пляцдарм.

Уладзімір Падгол,

Дацэнт філязофіі, кандыдат філясофскіх навук

***

Матэрыялы, разьмешчаныя ў разьдзеле “Аналітыка” зьяўляюцца прыватнымі меркаваньнямі аўтараў і могуць неадпавядаць пазыцыі Партыі БНФ.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.