Партыя БНФ » У Беліцы патрыёты ўсталявалі крыж-абярэг
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Беліцы патрыёты ўсталявалі крыж-абярэг

Дададзена 14.09.2020 9:53:20 | 180 праглядаў

У мястэчку Беліца, што на Лідчыне, з’явіўся вялікі шасціканцовы крыж-абярэг. Яго ўсталяваннем займаліся мясцовыя актывісты БНФ ды іншых патрыятычных суполак, якім дапамагала каманда актывістаў з Гародні.

Пра крыж распавядае ветэран беларускага адраджэння, сябра Сойму Партыі БНФ Станіслаў Суднік:

– У беларускай традыцыі – гэта крыж-абярэг. Гэта крыж, якім мы хочам падзякаваць Богу, за тое, што першая хваля пандэміі прайшла больш менш, не зусім удала, але не з такімі ўжо вялікімі стратамі, як магло быць. І далей папрасіць Божай ласкі на тое, каб наступныя хвалі, калі яны будуць, закранулі нас як можна меней.

Пра асаблівасці ўсталявання крыжа распавядае мясцовы жыхар Беліцы, сябра сойму Партыі БНФ Сяргей Трафімчык:

– Было праблематычна, каб атрымаць дазвол. Сабраліся мясцовыя актывісты. Гарадзенскія прыязджалі і дапамагалі. Некалькі дзён заняла праца. Спачатку падмурак зрабіць, затым усталяваць сам крыж.

Радыё Рацыя: Ці цяжка было дамаўляцца з уладамі?

– Спадар Суднік звычайна ў выканкаме вырашае ўсе гэтыя пытанні. Асаблівых не было праблем. Але яны выставілі свае ўмовы, каб не было ніякага ўра-патрыятычнага ажыятажу, каб пры асвячэнні прысутнічаў і праваслаўны святар, а не толькі каталіцкі. У астатнім прыйшлі да згоды.

Святары Уладзімір Камінскі і Віктар Савіцкі асвяцілі гэты крыж, а напрыканцы асвячэння прагучаў гімн “Магутны Божа” па-беларуску.

У мінулым годзе актывісты БНФ паставілі крыж памяці паўстанцам Кастуся Каліноўскага на кургане на Лідчыне.

k2-1

k1-833x400

k2-1

k3-833x400  k5-833x400

k6-833x400

k7

k8

k9-833x400

k10

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.