Партыя БНФ » Сябра Сойму БНФ Вітольд Ашурак: “Палююць за мной, каб уручыць чарговы пратакол”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябра Сойму БНФ Вітольд Ашурак: “Палююць за мной, каб уручыць чарговы пратакол”

Дададзена 15.09.2020 12:06:54 | 176 праглядаў

Сябру Сойму Партыі БНФ Вітольду Ашурку за кожную акцыю ў Лідзе ўручаюць новы пратакол.

DSCF5421-1024x768Актывіст лічыць што за ім проста робяць паляванне:

– На сённяшні дзень чатыры пратаколы – гэта невялікая колькасць, гэта, на жаль, можна лічыць нормай прававога бязмежжа, проста ўражвае. За кожную акцыю, якая адбываецца ў Лідзе, то бок тут можна іх прасачыць. Дарэчы, яшчэ запрашаюць і на новыя. Думаю, што лічба 4 – гэта не канчатковая, так што будзем жыць.

Актывіст вельмі рады, што і ў Лідзе, і ў Бярозаўцы акцыі адбываюцца амаль штодня:

– Мне за Ліду і Бярозаўку не сорамна. Проста там жывуць цудоўныя людзі, якія маюць гонар, патрабуюць павагі да сябе. І ў Лідзе, і ў Бярозаўцы праходзяць акцыі амаль штодня. Адразу было ўсё проста – людзі выходзілі на мітынгі пратэсту, у ланцугі салідарнасці. Час скарэктаваў нашыя дзеянні, і людзьмі ўжо кіруе менавіта пачуццё пакрыўджанай годнасці. 

Па словах актывіста, яго таксама выклікалі ў якасці сведкі і ў Следчы камітэт, дзе ён «праходзіць» сведкам па крымінальным артыкуле 342 аб масавых беспарадках.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Верасень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.