Партыя БНФ » Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў – пра бягучы палітычны курс рэжыму: “Будуць знішчаць усё альтэрнатыўнае”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў – пра бягучы палітычны курс рэжыму: “Будуць знішчаць усё альтэрнатыўнае”

Дададзена 19.09.2020 6:36:25 | 421 праглядаў

Лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў у камэнтары Беларускаму Радыё Рацыя распавядае пра тое, што стаіць за абвешчанай рэжымам перарэгістрацыяй палітычных партый.

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне Міністэрству юстыцыі перарэгістраваць партыі.

Рыгор Кастусёў (2)Рыгор Кастусёў: Выбары 9 жніўня і тыя падзеі, якія адбываліся пасля гэтага, паказалі сапраўдны твар беларускай улады і сапраўднае волевыяўленне людзей і іх стаўленне да гэтай улады. Упэўнены, што для большасці людзей гэтая ўлада нелігітымная, і, упэўнены, пра гэта ведаюць самі высокія чыноўнікі. Ведаюць, але стараюцца “легітымізаваць” сябе праз дубінкі, крымінальныя справы і турмы. Зараз мы бачым, што пачалі зачыстку ўсяго альтэрнатыўнага, гэта ўсё будуць знішчаць. Апазіцыйныя партыі – у гэтым жа шэрагу.

РР: Лічыце, што перарэгістрацыю не ўсе пройдуць?

Рыгор Кастусёў: Упэўнены ў гэтым. Калі яны збіраюцца змяняць Канстытуцыю, перадаваць частку паўнамоцтваў парламенту і пераходзіць на выбары па партыйных спісах, то “ненадзейныя” партыі ім непатрэбны. Знойдуць падставу, каб пазбавіць афіцыйнай рэгістрацыі. Мяркую, што пакінуць толькі праўладныя і прарасейскія партыі. І ў гэтым я бачу таксама пагрозу для краіны. Відавочна, што зараз ідзе наступ на ўсё нацыянальнае, у Маскве таксама зацікаўлены, каб гэта знішчалася. І Крэмль гэта робіць не сваімі рукамі (хаця расейская прапаганда ў гэтым накірунку таксама ўжо запрацавала на поўную моц), а рукамі беларускіх уладаў. Але наша партыя будзе існаваць у любым выпадку. І, упэўнены, мы яшчэ дачакаемся светлых часоў.

Размаўляў Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.