Партыя БНФ » «Марш справядлівасьці» ў Менску сабраў больш за 100 тысяч чалавек
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


«Марш справядлівасьці» ў Менску сабраў больш за 100 тысяч чалавек

Дададзена 21.09.2020 12:02:17 | 308 праглядаў

Больш за 100 тысяч чалавек сабраліся ў Менску 20 верасьня на традыцыйную нядзельную акцыю, якая гэтым разам называлася «Марш справядлівасьці», паведамляе агенцтва БелаПАН. Такую ж колькасьць удзельнікаў дае агенцтва Reurters.

У Менску сілавікі актыўна перашкаджалі збору людзей на праспэкце Пераможцаў, але, нягледзячы на гэта да 15.00 у раёне стэлы «Менск — горад-герой» сабралася некалькі дзесяткаў тысяч дэманстрантаў. Да іх далучаліся людзі з прылеглых вуліц.

У выніку шматтысячная калёна зь бел-чырвона-белымі сьцягамі накіравалася да Палаца Незалежнасьці, аднак, убачыўшы кардон сілавікоў на падыходах да палаца, пратэстоўцы вырашылі зьмяніць маршрут. Яны накіраваліся ў бок цэнтру па вуліцах Ігнаценкі, Ціміразева, Кальварыйскай, Нямізе, Багдановіча, Купалы, Куйбышава, Харужай.

Фотарэпартаж Радыё Свабода: Як у Менску прайшоў статысячны «Марш справядлівасьці». ШМАТ ФОТА

19FAA0ED-4418-4AEC-8328-DCC9C239BD76_w1023_s

Адметнасьць гэтага маршу — вялікая колькасьць удзельнікаў з новастворанымі сьцягамі раёнаў Менску. Лошыца, Малінаўка, Аўтазавод і іншыя — так людзі пазначаюць сябе ў калёне.

Некалькі разоў дэманстранты спрабавалі выйсьці на праспэкт Незалежнасьці, але ім перагароджвалі шлях сілавікі. У раёне плошчы Якуба Коласа калёне ўсё ж удалося выйсьці на праспэкт і прайсьці ад плошчы да скрыжаваньня з вуліцай Казлова. Там удзельнікаў маршу сустрэў кардон сілавікоў, аўтамабілі «Рубеж» і вадамёты.

 

Галава калёны зьвярнула ў бок Вайсковых могілак. Скарыстаўшыся гэтым, сілавікі разьбілі дэманстрантаў на дзьве часткі. У раёне вуліцы Зьмітрака Бядулі пачаліся затрыманьні. Паводле інфармацыі відавочцаў, людзей таксама затрымлівалі на праспэкце Незалежнасьці каля 23-яй гімназіі ў раёне ЦУМа, Белдзяржфілармоніі і ГЦ «Маскоўска-Венскі», каля казіно «Белая вежа».

Пасьля 19 гадзін, калі марш у Менску завяршыўся, ізноў запрацаваў мабільны інтэрнэт. Сёньня ён практычна адсутнічаў 4,5 гадзіны, з 14.35 да 19.05, «у адпаведнасьці з распараджэньнем упаўнаважаных дзяржаўных органаў», паведамляе БелаПАН. Прапускная здольнасьць мабільнага інтэрнэту прымусова зьніжаецца кожную нядзелю падчас акцый пратэсту.

Паводле зьвестак правааабронцаў “Вясны” вядомыя прозьвішчы ўжо 167 затрыманых на маршы ў Менску і 69 чалавек — у рэгіёнах. Сьпіс затрыманых увесь час абнаўляецца.

Учолрашні марш быў ужо шостым нядзельным маршам прыхільнікаў пераменаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня. Людзі па ўсёй краіне патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі і правядзеньня новых сумленных выбараў, вызваленьня палітвязьняў, а таксама прыцягненьня да адказнасьці сілавікоў за зьбіцьцё мірных дэманстрантаў і катаваньні.

Прыхільнікі пераменаў 20 верасьня таксама выйшлі на вуліцы Берасьця, Віцебска, Горадні, Гомля, Магілёва, Салігорска, Бабруйска і іншых гарадоў Беларусі – паведамляе Радыё Свабода.

4B696467-B7DB-4F09-8106-014E64F794A3_w1023_s

Фотарэпартаж з акцыі ад газэты “Новы Час”

8F5F1718-09EC-48AB-AAF2-82DE0FE4210B_w1023_s

 

photo_2020-09-20_15-35-11

Рэпартаж з акцыі ад Беларускага радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.