Партыя БНФ » Актывістаў БНФ судзяць ў Лідзе і Гародні за ўдзел у масавых акцыях пратэсту
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Актывістаў БНФ судзяць ў Лідзе і Гародні за ўдзел у масавых акцыях пратэсту

Дададзена 22.09.2020 11:35:46 | 313 праглядаў

Журналіста-фрылансера з Бярозаўкі Юрыя Дзешука, які супрацоўнічае з Радыё Рацыя і з’яўляецца актывістам Партыі БНФ, збіраюцца судзіць у Лідзе 23 верасня 2020 года па артыкуле 23.34 (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве).

Дзяшук-РРЮры адзначае, што ніякага ўдзелу ў мерапрыемстве ён не прымаў:

– Я быў зафіксаваны на відэа- і фотаздымцы ў Лідзе ў раёне правядзення масавага мерапрыемства каля Фарнага касцёла. Выклікалі ў РАУС, склалі пратакол. Тое, што я канкрэтна ўдзельнічаў у мерапрыемстве, я адмаўляю. Я проста ішоў побач з мерапрыемствам за Беларусь, якое адбывалася. І быў зафіксаваны. Бо шлях ад вакзала, куды я прыехаў, якраз пралягае праз месца, дзе ў Лідзе якраз збіраюцца прыхільнікі пераменаў. 

Па словах журналіста, ён ніяк не можа прадказаць, што прысудзіць яму лідскі суддзя:

– Учора і сёння адбыліся суды над двума актывістамі з Бярозаўкі, Андрэю Ашурку прысудзілі па 15 сутак. Судзяць таксама і Вітольда Ашурка  – гэта  браты. Што мне будзе, я не ведаю. Буду актыўна абараняцца. Я да гэтага падрыхтаваўся з самага пачатку. Бо, сапраўды, фактычнага ўдзелу ў масавым мерапрыемстве я не прымаў. 

Суд над журналістам Юрыям Дзяшуком адбудзецца ў судзе Лідскага раёна 23 верасня 2020 года ў 9.45. Судзіць Юрыя Дзешука будзе суддзя Федаровіч – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Сябра Сойму Партыі БНФ Вітольд Ашурак апроч адміністрацыйнай справы за парушэньне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў таксама з’яўляецца падазраваным у межах крымінальнай справы па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Таксама 23 верасьня аб 11-й гадзіне ў Гародні будуць судзіць намесьніка страшыні Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова – па тым жа артыкуле 23.34 КаАП.

120033929_10207565852140105_6748472616393789675_o

 

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.