Партыя БНФ » Актывістаў БНФ з розных гарадоў Беларусі судзяць за ўдзел ў масавых акцыях пратэсту супраць Лукашэнкі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Актывістаў БНФ з розных гарадоў Беларусі судзяць за ўдзел ў масавых акцыях пратэсту супраць Лукашэнкі

Дададзена 24.09.2020 11:40:07 | 436 праглядаў

23 верасьня па ўсёй краіне адбываліся суды над актывістамі Партыі БНФ, якіх абвінавачвалі ў парушэньні парадку правядзеньня масавых акцыяў па артыкуле 23.34 КаАП за ўдзел у акцыях пратэсту супраць Лукашэнкі.

Прадстаўніка партыі БНФ, вядомага грамадскага актывіста, Міколу Лемяноўскага за ўдзел у гарадзенскім шэсці 6 верасня, суддзя Наталля Козел засудзіла да 15 базавых штрафу. Гэтая ж суддзя прысудзіла Лізавеце Мерляк паводле артыкулу 23.34, частка 1 штраф 10 базавых велічынь, што складае 270 рублёў (удзел у акцыі 30 жніўня). Усяго ў Ленінскім судзе Гародні ў гэты дзень прайшло 8 судовых паседжанняў па палітычных адміністрацыйных справах.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў пакараны штрафам у памеры 30 базавых велічыняў – 810 рублёў, гэты штраф прысудзіў яму суддзя Ленінскага суду Гародні Генадзь Мазайла за тое, што палітык нібыта прымаў актыўны ўдзел у акцыі 19 жніўня на гарадзенскай плошчы Леніна.

IMG_20200923_105538-1024x768Кажа Вадзім Саранчукоў:

– Абсалютна няма розніцы ці гэта суткі, ці гэта штраф. Суд прызнаў, што я нібыта здзейсніў адміністрацыйнае правапарушэнне. Мая пазіцыя абсалютна ясная – кожны грамадзянін, згодна з Канстытуцыяй, мае права на свае меркаванні і мае права свабодна яго выказваць. Таму гэты прысуд я лічу незаконным і , безумоўна, буду яго абскарджваць.

Па словах прадстаўніка Беларускага Хельсінскага камітэта Рамана Юргеля – такія прысуды – гэта ціск на грамадскіх актывістаў і робяцца яны пад капірку:

– Усе пратаколы зараз складаюцца па відэакадрах. Нават у судзе не прымаецца тое, што асабіста міліцыянт папярэджваў асобу аб тым, што парушаецца правядзенне масавага мерапрыемства. Зараз усё лёгка робіцца па відэакадрах. Сядаюць у кабінеце і глядзяць, хто там ёсць з актывістаў.

На судовае паседжанне падтрымаць палітыка прыйшло некалькі дзясяткаў грамадскіх актывістаў – паведамляе Радыё Рацыя.

120067782_769422360505908_516577574505034527_n

У Гомельскі ізалятар часовага ўтрыманьня зьмешчаныя актывісты Партыі БНФ Анатоль Паплаўны, асуджаны на 15 сутак, і Ігар Рэпнін, асудзжаны на 10 сутак.

У Магілёве 23 верасьня быў затрыманы сябра Сойму Партыі БНФ Зьміцер Салаўёў – актывіста затрымалі міліцыянты каля ўласнага дома па абвінавачаньні ў парушэньні парадку арганізацыі і ўдзелу ў масавых мерапрыемствах.

Таксама 23 верасня на акцыі пратэсту супраць “інаўгурацыі” ў Барысаве быў затрыманы сябра Сойму Партыі БНФ Алесь Жучкоў. Суткі ён прасядзеў пад арыштам, а 24м верасьня суд прысудзіў актывісту БНФ штраф памерам  5 базавых адзінак за парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Журналіста-фрылансера з Бярозаўкі Юрыя Дзешука, які з’яўляецца актывістам Партыі БНФ, 23 верасня асудзілі ў Лідзкім судзе года па артыкуле 23.34 (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве) да штрафу.

Сябра БНФ, журналістка, якая супрацоўнічае з Беларускім Радыё Рацыя Тамара Шчапёткіна пакараная суддзёй Бярозаўскага суда Аленай Нямковай штрафам у 30 базавых велічынь нібыта за арганізацыю маршу 23 жніўня. Доказам паслужыў здымак рэпосту са старонкі нібыта Тамары Шчапёткінай у Вайбэры, дзе не было ні часу, ні месца збора людзей. А яе сядзенне на лавачцы аўтобуснага прыпынку 6 верасня палічана масавым мерапрыемствам.

 

 

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.