Старшыня Берасьцейскай арганізацыі БНФ Зьміцер Шыманскі: “Інаўгурацыя ў таямніцы – сьведчанне крызысу даверу да ўладаў, яна прадыктаваная крыўдай Лукашэнкі на грамадства”
Дададзена 25.09.2020 12:06:42 | 1,869 праглядаў Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі да апошняга моманту трымалася ў таямніцы. “Берасцейская газэта” распытала лідэраў мясцовых арганізацый беларускіх апазыцыйных партыяў – чаму так здарылася.
Гаворыць Зміцер Шыманскі, старшыня Рады Берасцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ:
– Мне здаецца, шукаць рацыянальнае тлумачэнне гэтаму рашэнню бессэнсоўна. Рашэнне прадыктавана эмоцыямі – крыўдай на грамадства, якое не ацаніла яго працу на пасадзе прэзідэнта, асцярогамі за сваю бяспеку і, натуральна, каласальным псіхалагічным ціскам, якое адчуваюць людзі ва ўладзе з-за пастаянных, незгасаючых пратэстаў. Яны разумеюць, што гэта прамое сведчанне крызісу даверу да ўлады. І пераадолець гэты крызіс будзе вельмі няпроста. Асабліва ва ўмовах, калі ўлада адмаўляецца ісці на дыялог з грамадствам.
Меркаваньні берасьцейскіх лідэраў дэмакратычных суполак – кіраўніка мясцовай арганізацыі БСДП (Грамада) Ігара Маслоўскага ды праваабаронцы Рамана Кісьляка чытайце ў “Берасцейскай газэце“.
|