Партыя БНФ » Сябра Сойму БНФ Зьміцер Салаўёў асуджаны на сем сутак арышту
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябра Сойму БНФ Зьміцер Салаўёў асуджаны на сем сутак арышту

Дададзена 26.09.2020 10:23:45 | 835 праглядаў

Суддзя суда Ленінскага раёна Магілёва Алена Літвіна 25 верасня пакарала 7 суткамі адміністрацыйнага арышту галоўнага рэдактара інтэрнэт-партала “Магілёўскі рэгіён”, сябра Сойму Партыі БНФ Змітра Салаўёва за парушэнне ч.1 арт.23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах).

Змітра Салаўёва затрымалі 23 верасня каля 11:30 у уласнай кватэры. Пра сваё затрыманне ён паспеў паведаміць журналістам партала.  Два дні ён правёў у ізалятары часовага ўтрымання, пасля чаго 25 верасня быў асуджаны за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі (ч.1 арт.23.34 КаАП).

Падчас працэсса высветлілася, што супрацоўнікі Ленінскага РАУС больш за суткі трымалі Салаўёва ў памяшканні райаддзела ў так званай “малпоўні”, што можна прыраўняць да катаванняў. Журналіст прывезлі ў РАУС прыкладна ў 12:00 23 верасня. Там ён знаходзіўся без ежы больш за суткі, бо ў ІЧУ Магілёўскага аблвыканкама яго даставілі толькі на наступны дзень, 24 верасня, каля 16:00.

Працэс у судзе Ленінскага раёна праходзіў праз Skype, сам Зміцер Салаўёў знаходзіўся ў ІЧУ Магілёўскага аблвыканкама. Журналісту інкрымінавалі тое, што ён, нібыта, актыўна ўдзельнічаў у пратэстнай акцыі ў Магілёве 6 верасня, выкрыкваў лозунгі і г.д.

Падчас разгляду матэрыялаў справы высветлілася, што гэтыя абвінавачванні з боку супрацоўнікаў міліцыі не адпавядаюць сапраўднасці. Прагляд аператыўнай відэаздымкі пацвердзіў, што Салаўёў сапраўды прысутнічаў на акцыі, але менавіта ў якасці журналіста. Зміцер здымаў ход акцыі на відэа, ніякім чынам у ёй не ўдзельнічаючы і, тым больш, ён не выкрыкваў ніякіх лозунгаў.

Сам Салаўёў таксама заявіў, што ён прысутнічаў на акцыі менавіта як журналіст, асвятляючы яе. Складанне адміністрацыйнага пратакола нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ён расцаніў, як ціск з боку праваахоўных органаў і забарону на прафесію.

Нягледзячы на пераканаўчыя аргументы Змітра, фактычна пацверджаныя матэрыяламі адміністрацыйнай справы, суддзя Алена Літвіна прыняла рашэння пакараць Салаўёва 7 суткамі адміністрацыйнага арышту.

Нагадаем, што супрацоўнікі міліцыі раней затрымлівалі Змітра Салаўёва напярэдані прэзідэнцкіх выбараў, 8 жніўня. 11 жніўня, прама ў будынку ІЧУ Магілёўскага аблвыканкама, суд у закрытым рэжыме прысудзіў яму 8 сутак арышту нібыта за непадпарадкаванне супрацоўнім міліцыі. Увесь тэрмін зняволення Салаўёў трымаў галадоўку.

Зьміцер Салаўёў быў не адзіным актывістам БНФ, каго затрымалі 23 верасьня – у гэты дзень, калі Лукашэнка таемна правёў уласную “самаінагурацыю“, тысячы беларусаў па ўсёй краіне выйшлі на акцыі пратэсту. 23 верасьня па ўсёй краіне адбываліся суды над актывістамі Партыі БНФ, якіх абвінавачвалі ў парушэньні парадку правядзеньня масавых акцыяў па артыкуле 23.34 КаАП за ўдзел у акцыях пратэсту супраць Лукашэнкі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.