Управа БНФ смуткуе з прычыны сьмерці Віктара РаманішкіДададзена 27.09.2020 10:12:22 | 1,066 праглядаў Управа БНФ шчыра смуткуе з прычыны сьмерці былога кіраўніка Гомельскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Віктара Раманішкі.
Управа выказвае спачуваньні родным і блізкім спачылага. Былога старшыню Гомельскай абласной арганіцацыі Партыі БНФ, экс-кандыдата ў дэпутаты парламенту, аднаго з пачынальнікаў праваабарончага руху на Гомельшчыне і былога кіраўніка светлагорскай філіі Праваабарончага цэнтру “Вясна” Віктара Раманішку пахавалі ў суботу 26 жніўня ў Сьветлагорску. “Вялікая страта для ўсіх нас. Спачуванні родным і блізкім” – так сказаў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў з нагоды адыходу спадара Раманішкі. Ад імя Стветлагорскай суполкі БНФ сябра Сойму Партыі БНФ Вадзім Болбас піша: Доўга змагаўся з бязьлітаснай анкалягічнай хваробай. Смуткуем разам з роднымі: жонкай, дочкамі, унукамі, блізкімі сябрамі сям’і.
|
Навіны Моладзі БНФ
|
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|