Партыя БНФ » Сябра Сойму Партыі БНФ Сяргей Пантус аштрафаваны рашэньнем суда ў Лідзе
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябра Сойму Партыі БНФ Сяргей Пантус аштрафаваны рашэньнем суда ў Лідзе

Дададзена 29.09.2020 11:17:33 | 296 праглядаў

29 верасьня ў судах па ўсёй Беларусі працягваліся разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненьні да мірных дэманстрантаў.

Сябра Сойму Партыі БНФ Сяргея Пантуса зь Бярозаўкі Лідзкага раёну аштрафавалі на 1080 рублёў далі штраф за ўдзел у «недазволеным мітынгу» – паведамляе Радыё Свабода.

120459144_3479823512084407_7451672696361470340_o

Сяргей Пантус у судзе – дзякуе грамадзкасьці за падтрымку падчас судовага працэсу

Таксама выпісваюць штрафы і ў Менску — адрозна ад панядзелкавых судоў, калі пераважна прысуджалі вялікія тэрміны адміністрацыйных арыштаў. Пакуль сумы штрафаў ад 270 да 540 рублёў. Але ёсьць выключэньне: Першамайскі раённы суд сталіцы па-ранейшаму адпраўляе адбываць 10-11 сутак. Апэратыўнае абнаўленьне на сайце «Вясны».

А вось гомельскаму журналісту Яўгену Меркісу пасьля 15 дзён арышту прысудзілі яшчэ 12. У міліцыі паведамілі, што гэта суткі, не адбытыя пасьля затрыманьня ў жніўні.

Раніцай 29 верасьня суд у Маладэчне пакараў Паўла Пяскова і Ўладзіслава Еўсьцігнеева пазбаўленьнем волі ў калёніі агульнага рэжыму. Вырак вынесла Вікторыя Паляшчук.

За штурханіну зь сілавікамі 19 чэрвеня мужчын прызналі вінаватымі паводле ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэксу (супраціў супрацоўніку міліцыі, зьвязаны з ужываньнем гвалту).

Лістапад 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.