Партыя БНФ » Сябры слонімскай арганізацыі БНФ вылучылі дэлегатаў на XX зьезд Партыі БНФ ды запатрабавалі вызваленьня палітвязьняў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябры слонімскай арганізацыі БНФ вылучылі дэлегатаў на XX зьезд Партыі БНФ ды запатрабавалі вызваленьня палітвязьняў

Дададзена 30.09.2020 12:06:43 | 401 праглядаў

У Слоніме адбыўся мясцовы сход сяброў Партыі БНФ, які абраў дэлегатаў на маючы адбыцца ў кастрычніку ХХ з’езд Партыі БНФ (XVI Зьезд Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”).

Сход распачаў кіраўнік Слонімскай арганізацыі партыі БНФ і ГА БНФ “Адраджэнне” Павел Севасцьян.

12-4-1024x768

 

На сходзе былі абраны чатыры дэлегаты на партыйны з’езд—Павел Севасцьян, Уладзімір Літвін, Уладзімір Шлемен і Аляксандр Шэга. Сябры партыі таксама абмеркавалі сённяшнюю палітычную сітуацыю ў Беларусі і падтрымалі народны дэмакратычны рух. Сябры партыі БНФ патрабуюць правесці новыя дэмакратычныя выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, выпусціць усіх зняволеных і ўзбудзіць крымінальную справу супраць тых, хто забіў і пакалечыў мірных жыхароў на вуліцах нашых гарадоў.

13-2

11-4-1024x768

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.