Партыя БНФ » Вадзім Саранчукоў: “Людзі не прызналі вынікі, што абвесьціла Ярмошына”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вадзім Саранчукоў: “Людзі не прызналі вынікі, што абвесьціла Ярмошына”

Дададзена 01.10.2020 12:04:42 | 348 праглядаў

Гарадзенец, намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў лічыць, што за 50 дзён змагання ў краіне адбыліся вялікія змены. Гарадзенскія актывісты Партыі БНФ разам з іншымі дэмакратычнымі суполкамі рыхтуюць цяпер арганізацыю легальнай масавай акцыі ў горадзе.

У камэнтары Беларускаму Радыё Рацыя Вадзім Саранчукоў адзначыў:

вадзім Саранчукоў - БНР101– Грамадзяне Беларусі не прызналі тыя вынікі, якія былі абвешчаны Лідзіяй Ярмошынай. І Аляксандр Лукашэнка не прызнаецца беларускім грамадствам легітымным прэзідэнтам. Вось гэтае абурэнне і выліваецца ў штодзённыя акцыі пратэсту, непадпарадкаванне, забастоўкі, стачкі. Гэтыя змены ўжо адбыліся. Людзі аўтаматычна прынялі нацыянальную сімволіку – сімволіку сваёй краіны, сваёй справы, сваёй перамогі.

Палітык лічыць, што ў Беларусі ўсё будзе мяняцца вельмі хуткімі тэмпамі:

– Адзінае, што я хацеў бы адзначыць тую цвёрдасць, якую дэманструюць людзі. Тое, што раней ціхенька абмяркоўвалася на кухнях, зараз абмяркоўваецца ледзь не пад кожным пад’ездам. Гэты пералом у галовах у людзей, мне здаецца, самы важны вынік гэтага году. На самой справе ўсё павінна змяніцца па ўсёй краіне, я абсалютна перакананы, што альтэрнатывы перамоўнаму працэсу і адхіленню Аляксандра Лукашэнкі ад улады на сённяшні дзень няма. 

Па словах Вадзіма Саранчукова, усе дэмакратычныя сілы Гародні аб’яднаныя і яны неўзабаве збіраюцца падаць дакументы на правядзенне легальнай масавай акцыі дэмакратычных сілаў у горадзе.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.