Партыя БНФ » Сябра Сойму Партыі БНФ Юрась Меляшкевіч распавядае пра тое, як цяперашні рэжым шукае знешніх ворагаў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябра Сойму Партыі БНФ Юрась Меляшкевіч распавядае пра тое, як цяперашні рэжым шукае знешніх ворагаў

Дададзена 02.10.2020 12:03:54 | 363 праглядаў

У залежнасці ад кан’юнктуры “лялькаводы” ў схеме беларускага рэжыму лёгка змяняюцца. Калі да выбараў гэта была Расея, то сёння галоўны вораг – Захад. Сябра Сойму Партыі БНФ Юрась Меляшкевіч у камэнтары Беларускаму Радыё Рацыя распавядае пра тое, як цяперашні рэжым шукае знешніх ворагаў.

МЕляшкевіч (2)Юрась Меляшкевіч: Лукашэнка перад выбарамі адчуваў сваю слабасць, у тым ліку, і перад магчымымі расейскімі сцэнарамі. Таму спрабаваў зачысціць палітычнае поле, дыскрэдытаваць усіх удзельнікаў прэзідэнцкай кампаніі для таго, каб застрашыць грамадства тым, што Расея плануе захоп улады ў Беларусі. Адразу ж з’явіліся расейскія баевікі, якіх затрымалі, а “некалькі сотняў яшчэ бегае па лясах”, у МЗС збіралі еўрапейскіх паслоў і распавядалі ім, відаць, пра пагрозу з боку Крамля. А зараз, калі ўсе яго сапернікі ў турме, а Цэнтрвыбаркам намаляваў неабходныя лічбы, расейская пагроза раптам знікла, бо зараз рэжым на падтрымку грамадства не можа разлічваць. Ён можа разлічваць толькі на дапамогу Расеі, бо Захад ніколі не прыме той сцэнар і тую манеру палітычнай барацьбы, якую прадэманстраваў Лукашэнка падчас выбарчай кампаніі і пасля гэтага. Масква зараз для яго – адзіны надзейны хаўруснік, які можа падзяліцца фінансамі і палітычнымі рэсурсамі.

Радыё Рацыя: Як Расея будзе сябе паводзіць далей у гэтай сітуацыі?

Юрась Меляшкевіч: На маю думку, падчас выбараў быў запланаваны расейскі сцэнар палітычнага ўваходжання Беларусі ў склад Расеі праз сваіх кандыдатаў, але ён праваліўся. Замест таго, каб грамадства ўспрыняла больш мадэрновыя стасункі адзінства з Расеяй, беларусы выбралі тую форму і эстэтыку працэсу, якая была на паверхні – гэта беларуская нацыянальная сімволіка і суадносная рыторыка. Думаю, што Масква, назіраючы гэты працэс, была і сама напалоханая тым, што ў Беларусі актывізавалася грамадска-палітычнае жыццё. Яно не прывяло да росту прарасейскіх настрояў, але паспрыяла пашырэнню нацыянальных настроеў. Адпаведна, у такой сітуацыі Крэмль вырашыў падтрымліваць беларускі рэжым, хаця дадатковых прэферэнцый яму не будзе. Гэтаму рэжыму далі той неабходны мінімум, які не дазволіць узмацніцца, але дасць магчымасць задушыць пратэсты.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.