Партыя БНФ » Рыхтуецца ХХ зьезд Партыі БНФ і БНФ “Адраджэньне”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыхтуецца ХХ зьезд Партыі БНФ і БНФ “Адраджэньне”

Дададзена 02.10.2020 2:58:44 | 406 праглядаў

Справаздачна-выбарчы ХХ зьезд Партыі БНФ (XVI зьезд Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”) пройдзе ў Менску.

сцяг БНФ 3Як паведамляе Управа Партыі БНФ, рашэньне пра падрыхтоўку чарговага зьезду было прынятае Соймам БНФ яшчэ да выбараў. Сойм таксама зацьвердзіў нормы прадстаўніцтва і парадак вылучэньня дэлегатаў зьезду, усклаўшы агульную працу па арганізацыі і правядзеньні Зьезду партыі і грамадзкага аб’яднаньня на Ўправу.

Абноўлена: замест раней прызначанага правядзеньня зьезду 24 кастрычніка новай датай зьезду вызначана 7 лістапада (рашэньне Сойму).

ХХ зьезд Партыі БНФ (XVI зьезд Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”) будзе справаздачна-выбарчым: на ім будуць абраныя сябры кіруючага органу партыі і руху (Сойм), а таксама рэвізійная камісія. Зьезд заслухае справаздачу старшыні партыі Рыгора Кастусёва і справаздачу рэвізійнай камісіі, а таксама абярэ таемным галасаваньнем на трохгадовы тэрмін старшыню партыі і намесьнікаў старшыні (колькасьць намесьнікаў вызначае зьезд).

У некаторых тэрытарыяльных адзінках сходы па вылучэньні дэлегатаў ужо адбыліся. Так, у цэнтральнай сядзібе БНФ прайшоў сход па вылучэньні дэлегатаў на зьезд ад Мінскага раёну. Сябры БНФ са Слоніма правялі свой сход з абмеркаваньнем бягучай грамадзка-палітычнай сытуацыі і прынялі зварот з патрабаваньнем аб вызваленьні палітычных вязьняў.

Па словах старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, з’езд Партыі БНФ адбываецца ў лёсавызначальны пэрыяд беларускай гісторыі:

Рыгор Кастусёў - Партыя БНФ“Чарговы зьезд Партыі БНФ адбываецца ў вельмі напружаны час. У краіне адбываецца небывалы грамадзкі ўздым, але таксама і нечуваная хваля рэпрэсіяў, якія закранулі тысячы і тысячы беларусаў. Арышты, ператрусы і затрыманьні, адміністрацыйны і крымінальны перасьлед, ціск на дэмакратычныя грамадзкія аб’яднаньні і партыі – гэта тое, з чым цяпер сутыкнулася беларускае грамадзтва. Пад гэты перасьлед падпалі дзесяткі сябраў Партыі БНФ, у тым ліку сябраў кіруючага органа – Сойму. Міністэрствам юстыцыі вядзецца праверка дзейнасьці партыі, а абласныя ўпраўленьні юстыцыі правяраюць нашыя рэгіянальныя структуры. Абвастрылася пагроза незалежнасьці Беларусі – пасьля “каранавыбараў” і разгортваньня хвалі рэпрэсіяў рэжым цалкам разрывае кантакты з Эўропай і зноўку пераарыентуецца на расейскі вектар развіцьця, разліваючы атрымаць падтрымку з Масквы дзеля рэалізацыі сваёй палітыкі, якая варожая інтарэсам беларускага народа і не адпавядае беларускім нацыянальным інтарэсам.

Задачы БНФ у гэтых новых умовах, партыйная тактыка і стратэгія дзеяньняў па абароне беларускіх нацыянальных інтарэсаў і рэалізацыі палажэньняў партыйнай праграмы – гэта тое, што будзе, безумоўна, прадметам шырокага абмеркаваньня на будучым зьездзе партыі” – сказаў Рыгор Кастусёў.

Як паведаміў адказны сакратар Управы БНФ Зьміцер Салошкін, цяпер вядзецца праца па удакладненьні графіку рэгіянальных сходаў па вылучэньні дэлегатаў на зьезд. Інфармацыя пра падрыхтоўку да зьезду будзе даведзеная сябрам Сойму на бліжэйшым пасяджэньні партыйнага кіруючага органа, якое адбудзецца 3 кастрычніка.

Мінулы справаздачна-выбарчы зьезд БНФ адбыўся ў 2017 годзе. На ім старшынём Партыі БНФ і Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне” быў абраны Рыгор Кастусёў, а таксама былі прынятыя некалькі рэзалюцыяў ды заяваў.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.