Партыя БНФ » У «Цудоўную краму» Ігара Казмерчака адначасова прыйшлі і МНС і фінансавая міліцыя
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У «Цудоўную краму» Ігара Казмерчака адначасова прыйшлі і МНС і фінансавая міліцыя

Дададзена 06.10.2020 12:48:57 | 804 праглядаў

У аршанскую краму сябры Сойму БНФ Ігара Казмерчака адначасова прыйшлі і МНС і фінансавая міліцыя

Ігар Казьмерчак«Цудоўная крама», якая знаходзцца ў Оршы на Молакава 5 — адна з тых якія гандлююць нацыянальнай атрыбутыкай. Такія крамы былі амаль ва ўсіх буйных гарадах, але перад выбарамі на іх па чарзе адбываліся наезды і ў выніку некаторыя з іх былі зачыненыя.

Аршанская крама пры гэтым работала даволі стабільна. Але 2 кастрычніка ў «Цудоўную краму» прыйшлі адначасова супрацоўнік МНС з праверкай і фінансавая міліцыя з вобшукам. Фармальная прычына візіту — падазрэнне ў нясплаце падатку ўладальнікам крамы і рэдактарам нашага сайта Ігарам Казмерчаком.

У прынцыпе гэта ўжо стала традыцыяй, каб у сярэднім раз у пяць гадоў Ігар Казмерчак быў сведкам або падазраваным у нейкай крымінальнай справе. Не выключэнне і гэты выбарчы год. У выніку вобшуку, які на 15-ці крамных квадтратных метрах ішоў амаль 6 гадзін, міліцыянты забралі фінансавыя дакуманты і асабісты ноўтбук. Як мяркуе сам сябра Сойму БНФ Ігар Казмерчак, менавіта за ноўтбукам міліцыянты, бачна, і прыходзілі — астатняе чыстая фармальнасць, бо фінансавых парушэнняў крама ніколі не дапускала – паведамляе рэгіянальны партал orsha.eu.

Праўда, знайшліся і дробныя падставы для складання пратакола за парушэнне правілаў гандлю, але гэта тая дробязь якую можна знайсці амаль у кожным гандлёвым аб’екце. У панядзелак справа працягнецца — будзе зразумела ці вернуць тэхніку і дакуманты, бо на гэты дзень Ігара выклікаюць для дачы тлумачэнняў. А пакуль крама працуе ў звычайным рэжыме з 11-00 да19-00 на другім паверсе Молакава 5.

Снежань 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.