Партыя БНФ » Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў: “Ідуць масавыя праверкі партыйных структур”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў: “Ідуць масавыя праверкі партыйных структур”

Дададзена 07.10.2020 11:51:31 | 294 праглядаў

Кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў распавядае карэспандэнту Беларускага радыё Рацыя пра праверкі палітычных партыяў, што ладзіць цяпер міністэрства юстыцыі, і выказвае свой прагноз датычна таго, які лёс можа чакаць у бліжэйшы час некаторыя апазіцыйныя партыі Беларусі.

Мінюст Беларусі заявіў, што іх ведамства ўжо праводзіць праверку адпаведнасці палітычных партый заканадаўству і ўласным статутам. Апошняя перарэгістрацыя палітычных партый адбылася ў 1999 годзе.

Рыгор Кастусёў (2)Рыгор Кастусёў: З Міністэрства юстыцыі нам прыйшоў ліст, і мы адказалі на ўсе пытанні, з якімі да нас звярнулася гэтае ведамства. Не так даўно таксама атрымалі лісты з упраўленняў юстыцыі Менгарвыканкама і Менскага аблвыканкама. Такая ж сітуацыя і ў рэгіёнах, прыходзяць праверкі ў структуры ніжэйшага ўзроўню. Таму зараз якраз і заняты тым, што пішам адказы.

Радыё Рацыя: На ваш погляд, якая асноўная мэта перарэгістрацыі партый?

Рыгор Кастусёў: Як вядома, дзесяць партый (у тым ліку, і наша) падпісалі заклік да правядзення паўторных выбараў, спынення гвалту і гэтак далей. Не выключаю, што гэты крок не вельмі спадабаўся беларускаму рэжыму, а таму вырашылі нас “перавыхаваць” праз перарэгістрацыю.

Таму не выключаю нават спынення дзейнасці асобных палітычных партый. Мы ведаем, у якой краіне жывем, і ведаем, што ў гэтай краіне законы ўжо наогул не працуюць. А наша партыя якраз-такі дзейнічае згодна з беларускім заканадаўствам, выконваем усе неабходныя патрабаванні і прадпісанні, таму я не ведаю, да чаго змогуць дачапіцца, каб закрыць партыю.

Хаця, паўтаруся, калі законы не працуюць, то ты нікому і нічога не дакажаш нават у тым выпадку, калі супраць цябе будуць дзейнічаць па-за межамі закона.

Радыё Рацыя: На ваш погляд, ці пройдуць партыі перарэгістрацыю да канца гэтага года?

Рыгор Кастусёў: Відаць, усё будзе залежыць ад сітуацыі, якая будзе складвацца ў краіне. Калі партыі стануць небяспечнымі для рэжыма і будзе ўказанне спыніць іх дзейнасць, то зробяць гэта ў момант. І да канца года чакаць не будуць.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.