Партыя БНФ » Берасьцейская арганізацыя Партыі БНФ шукае новы юрыдычны адрас
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Берасьцейская арганізацыя Партыі БНФ шукае новы юрыдычны адрас

Дададзена 08.10.2020 12:16:18 | 304 праглядаў

Арганізацыйная структура Партыі БНФ у Берасьці мае патрэбу ў памяшканні для размяшчэння юрадрэса.

БерасьцеБерасцейская арганізацыя Партыі БНФ пазбавілася арэндаваных для юрадрэса памяшканняў і звяртаецца звяртаецца да неабыякавых прадпрымальнікаў, уласнікаў нежылых памяшканняў з просьбай прадаставіць у арэнду альбо бязвыплатнае карыстанне памяшканне 3-7 м.кв. для размяшчэння юрыдычнага адрасу.

Нагадаем, што ў жніўні пасля выбараў мясцовая арганізацыя Партыі БНФ была адным з ініцыятараў стварэння Грамадскага савета для перамоваў з мясцовымі ўладамі аб мірным урэгуляванні палітычнага крызісу пасля прэзідэнцкіх выбараў-2020. На жаль, гарвыканкам праігнараваў прапанову аб стварэнні Савета, а тыя, хто падпісаў зварот, сутыкнуліся з ціскам з боку праваахоўных органаў.

Адсутнасць юрадраса для партыйнай структуры азначае папярэджанне Міністэрства юстыцыі і ў далейшым можа пацягнуць за сабой прыпынене і нават ліквідацыю партыі.

“Просім усіх неабыякавых людзей аказаць садзейнічанне ў пошуку юрадраса для найстарэйшай палітычнай структуры Беларусі” – гаворыцца ў звароце Берасьцейскай аргаенізацыі БНФ да грамадзскасці горада.

Кантакты для сувязі: Зьміцер Шыманскі +375297242116 (Тэлеграм, Viber, WhatsApp), kupalinka_bnf@tut.by.

Снежань 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.