Вынікі кастрычніцкага Сойму Партыі БНФ і Сойму ГА БНФ “Адраджэньне”Дададзена 07.10.2020 10:37:15 | 1,235 праглядаў 3 кастрычніка ў цэнтральнай сядзібе БНФ адбылося чарговае пасяджэньне Сойму Партыі БНФ і Грамадзкага аб’яднаньне БНФ “Адраджэньне”. Гэты Сойм стаў апошнім вочным пасяджэньнем кіруючага органа партыі напярэдадні маючага адбыцца 24 кастрычніка ХХ Зьезду Партыі БНФ (XVI зьезд Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”).
Найбольшае абмеркаваньне сябраў Сойму выклікала ацэнка бягучай грамадзка-палітычнай сытуацыі, якая склалася ў краіне пасьля гэтак званых прэзыдэнцкіх выбараў і выбуху грамадзкіх пратэстаў супраць выбарчага махлярства ўладаў, якія былі жорстка падаўленыя рэжымам з ужываньнем зброі, катаваньняў ды забойстваў. Нягледзячы на зьвествы карнікаў, нягледзячы на тысячы арыштаваных і сотні абвінавачаных па палітычных крымінальных справах, народныя пратэсты працягваюцца. У сваім дакладзе пра палітычную сытуацыю старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў выказаў салідарнасьць з пратэстоўцамі і падтрымку нацыянальнага пратэстнага руху. Старшыня Партыі БНФ даў ацэнку сытуацыі вакол Каардынацыйнай рады, якая была створаная на заклік экс-кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвяіланы Ціханоўскай. Рыгор Кастусёў зазначыў, што ў сытуацыі цяперашніх рэпрэсіяў, калі большасьць сябраў Каардынацыйнай Рады зьняволеныя альбо выштурхнутыя за межы краіны, гэты орган не ў стане выканаць свае функцыі, і мае ў першую чаргу сымбалічнае значэньне. Пра пра непрыймальнасьць перасьледу сябраў Каардынацыйнай Рады Партыя БНФ рабіла заявы і каментары для прэсы. На прапанову сябраў Сойму Хрыстафора Жэляпава і Алеся Жучкова адбыўся абмен думкамі адносна статусу Каардынацыйнай рады і адносінаў Партыі БНФ да гэтага органа. У дыскусіі выступілі сябры Сойму Васіль Раманаў, Андрэй Церашкоў, Зьміцер Дрыгайла, Паліна Касьпяровіч, Юрась Меляшкевіч, Алесь Марачкін, намесьнікі старшыні Аляксей Янукевіч і Вадзім Саранчукоў, прадстаўнік Менскай раённай суполкі БНФ Ільля Дабратвор ды іншыя. Нягледзячы на высокі накал дыскусіі, канкрэтных прапановаў што да магчымых стасункаў па лініі БНФ-каардынацыйная рада не прагучала, рашэньняў не прымалася.
З боку сябраў сойму была выказаная думка, што лепш імкнуцца займець хаўруснікаў для справы вызваленьня палітвязьняў, чым зьвяртацца па дапамогу да Пуціна і заклікаць да ўмяшальніцтва Расеі ў вырашэньне канфлікта ў Беларусі, што робяць цяпер некаторыя прадстаўнікі гэтак званай “новай апазыцыі”. Сойм выказаў давер той палітычнай лініі, якую праводзіць страшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Датычна ўдзелу старшыні партыі ў круглым стале 10 верасьня рэзалюцыяў ці рашэньняў Сойму не прымалася. Старшыня партыі паведаміў, што прынцыповая ацэнка вынікаў выбараў і нязгода з фальсіфікацыямі была дадзеная партыяй адразу ж у шэрагу паліытчных заяваў, якія былі падпісаныя разам з іншымі дэмакратычнымі партыямі ды прафсаюзамі. Ужо 11 жніўня лідары апазыцыйных палітычных партыяў і аб’яднаньня незалежных прафсаюзаў 11 жніўня зрабілі супольную заяву з нагоды палітычнага крызысу ў краіне.14 жніўня лідэры дэмакратычных партыяў і рухаў, а таксама Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў на плошчы Незалежнасьці агучылі супольную дэклярацыю аб выхадзе з палітычнага крызысу.
Старшыня партыі нагадаў прысутным на вочным пасяджэньні Сойму, што на пасяджэньні Сойма Партыі БНФ, якое адбылося 16 жніўня ў анлайн-рэжыме, была абмеркаваная сытуацыя, якая склалася ў Беларусі пасьля правядзеньня 9 жніўня выбараў прэзыдэнта і хвалі гвалту ды катаваньняў, што ўлады абрынулі на беларусаў. Аэцньваючы развіцьцё пратэстаў супраць выбарчых фальсіфікацыяў і гвалту, старшыня Партыі БНФ зазначыў, што нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг стаў сцягам нацыянальнага пратэсту, сьцягам дэмакратым і свабоды. Па словах Рыгора Кастусёва, гэта сьведчыць пра палітычнае сталеньне нацыі. Аднак дзяржава і афіцыйныя ўлады адмаўляюцца прызнаваць відавочную страту сваёй легітымнасьці і свой проігрыш на выбарах – яны зрабілі стаўку на гвалт, катаваньні і тэрор супраць уласнага народу. Старшыня партыі даў высокую адзнаку высілкам рэгіянальных структураў БНФ, якія ў жніўні уключыліся ў перамоўныя працэсы паміж уладай і пратэстным рухам ва ўсіх буйных гарадах краіны: у большасьці выпадкаў там, дзе перамоўны працэс быў распачаты – яго ачольвалі кіраўнікі мясцовых аддзяленьняў БНФ. Гэтак было ў Берасьці, у Віцебску, у Магілёве, у Гомлі, у Гародні, а таксама ў Вілейцы ды іншых гарадох. Нажаль, пасьля першаснага посьпеху, калі ўлады пайшлі на перамовы і нават на саступкі (як у Гародні), потым з цэнтру на адрас мясцовых уладаў быў дадзены загад спыніць перамоўны працэс і сканцэнтравацца на рэпрэсіях. Гэта заганяе сытуацыю у тупік і не спрыяе выхаду з крызысу, а знапчыць – напрыканцы года, з пагаршэньнем эканамічнага становішча, варта чакаць новага выбуху пратэстаў. Кіраўнік Партыі БНФ падзякаваў сотням актывістаў партыі БНФ, як вэтэранаў партыі так і новай генерацыі актывстаў, якія бяруць удзел уакцыях пратэсту ў Менску ды іншых гарадах. За гэты час дзесяткі сябраў партыі патрапілі пад адміністрацыйны перасьлед, у тым ліку падчас выбарчай кампаніі і пасьлявыбарчых пратэстаў былі затрыманыя і пакараныя адміністрацыйным арыштам 12 сябраў Сойму, а некаторыя нават шматкроць (Зьміцер Салаўёў, Аляксей Сюдак). Акулам колькасьць арыштаваных за час кампаніі і пратэстаў, паводле ацэнак праваабаронцаў, складае 13-15 тысяч затрыманых па ўсёй краіне, што робіць гэтую кампанію беспрэцэдэнтнай па размаху дзяржаўнага тэрору ў пасьляваенны час. У сваім палітычным дакладзе старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў таксама спыніўся на развіцьці эканамічнага крызысу ў краіне, які паглыбляецца: праз бяздарную палітыку заточнага на рэпрэсіі ўраду Беларусь губляе усе шанцы захаваць устойлівасьць народнай гаспадаркі. На гэта накладаецца паніжэньне крыдэтнага рэйтынгу краіны, немагчымасьць перапазычаць грошы для рэструктурызацыі пазыкі на сусьветных рынках (а значыць – ізноў рэжым разлічвае на фінансаваньне з Расеі), уцёкі капітала і мазгоў, масавая эміграцыя найбольш актыўнай і працаздольнай часткі насельніцтва. Замежныя санкцыі, якія ўводзяцца супраць лукашэнкаўскіх службоўцаў, што задзейнічаныя ў злачынствах і рэпрэсіях супраць уласнага народа, служаць дадатковым папераджальным маркерам для замежных інвестараў: “Краіна пад санкцыямі – укладаць сюды грошы небясьпечна”. Рыгор Кастусёў зьвярнуў увагу сябраў Сойму, што да другой хвалі эканамічнага крызысу накладаецца другая хваля каранавіруснай інфэкцыі, што робіць сытуацыю вельмі трывожнай. Як высьветлілася з афіцыйнай статыстыкі ААН, за час першай хвалі COVID19 сьтмяротнасьць у Беларусі павялічылася на 5 тысяч сьмерцьцяў – у параўнаньні са звычайным паказчыкам у ранейшыя гады. І як першы выбух COVID-19 падртыхтаваў глебу народнага абурэння, так другая хваля пандэміі, якая набліжаецца, можа яшчэ раз ускалыхнуць грамадзтва на тле эканамічнага заняпаду і зьбядненьня насельніцтва. Замест таго каб пачаць рэформы і адмовіцца ад выбарчых маніпуляцыяў улады ізноўку бяруць курс на застрашэньне насельніцтва, а таксама імкнуцца закрыць рот незалежным СМІ: у дакладзе старшыня Партыі БНФ падрабязна распавёў пра ціск на прэсу і журналістаў, якія цяпер працуюць у вельмі неспрыяльных умовах. “Блакіроўка сайтаў, пазбаўленьне статуса СМІ, пераакрэдытацыя замежных карэспандэнтаў, арышты журналістаў падчас іх працы на масавых акцыях – з’яўляюцца недапушчальнымі, гэтую практыку неабходна спыняць” – сказаў Рыгор Кастусёў. Кіруючы орган партыі БНФ 3 кастрычніка па выніках працяглага абмеркаваньня адзінагалосна прыняў рэзалюцыю, у якой зацверджаная дарожная мапа дзесяці першачарговых крокаў дзеля выхаду з крызісу і пачатку агульнанацыянальнага дыялогу. Цяперашні крызіс патрабуе неадкладных захадаў дзеля дээскаляцыі канфлікту і пераходу да мірнага агульнанацыянальнага дыялёгу, гаворыцца ў абгрунтаваньні рэзалюцыі БНФ. У якасьці першачарговых захадаў, якія б зрабілі такі дыялёг магчымым, партыя прапануе наступныя 10 крокаў:
Гэтыя крокі дазволяць пераадолець найбольш значныя нэгатыўныя наступствы крызісу, спыняць раскол грамадзтва і «прыпыняць спаўзаньне краіны ў бездань», лічаць у БНФ і заклікаюць усе палітычныя сілы і дзяржаўныя органы «праявіць грамадзянскую сьпеласьць і неадкладна распачаць рэалізацыю пазначанай пасьлядоўнасьці крокаў дзеля найхутчэйшай стабілізацыі абстаноўкі ў краіне». На пасяджэньні Сойму была разгледжаная сытуацыя з праверкамі, якія цяпер робіць Міністэрства юстыцыі і абласныя ўпраўленьні юстыцыі ў дачыненьні да партыйных структур. Як зазаначыў старшыня БНФ Рыгор Кастусёў, гэта робіцца на асабісты загад Лукашэнкі, які быў абураны заявай партыяў ад 10 верасьня. Сябра Сойму Юрый Чавусаў выступіў з ацэнкай характару праверак і магчымых негатыўных наступстваў для партыі – у арсэнале мінюста ёсьць такія санкцыі, як папярэджаньне, падача заявы ў Вярхоўны суд пра праыпыненьне дзейнасьці партыі на тэрмін да шасьці месяцаў, альбо нават – падача іску ад ліквідацыі. Пасьля першасных запытаў у цэнтральную сядзібу партыі цяпер органы юстыцыі сканцэнтаваліся на праверцы ўсіх тэрытарыяльных арганізацыяў – ужо вынсеныя прапісаньні Берасьцейскай і Гомельскай арганізацыям БНФ датычна юрыдычнага адрасу. Пры такіх умовах аргструктурам партыі варта павысіць пільнасьць і пісьменна адказваць на запыты з рэгіструючых органаў – адзначыў Чавусаў. Сойм БНФ прыняў рашэньні пра зьмяненьне юрыдычнага адрасу шэрагу структур і ўпаўнаважыў прадстаўнікоў партыі на падрыхтоўку адпаведных дакументаў у тэрмін, вызначаны рэгіструючымі органамі.
Сойм Партыі БНФ заслухаў і прыняў да ведама справаздачы адказнага сакратара Ўправы па выніках працы Ўправы, а таксама справаздачы міжнароднай і праўна-аналітычнай камісіяў, камісіі партыйнага навучаньняю Старшыня Партыі БНФ праінфармаваў Сойм пра вынікі працы палітычнай камісіі. Сойм Грамадзкага аб’яднаньня заслухаў і зацьвердзіў справаздачу старшыні культурніцкай камісіі Аляксея Марачкіна. Справаздачы маладзёвай і жаночай камісіі не былі прадстаўленыя. Сойм заслухаў прапановы кіраўніцтва партыі адносна рэкамендацыяў што да складу наступнага сойму. Было вырашана рэкамендаваць да абраньня ў Сойм трох новых сябраў у параўнаньні з дзеючым складам: гэта Алесь Кіркевіч, Ільля Дабратвор (ад сходу БНФ Менскага раёна), Тэльман Маслюкоў (ад Сьветлагаорскай суполкі на зьмену вэтэрана Фронту Вадзіма Болбаса). Рэгіянальным арганізацыям рэкамендавана высоўваць прапановы што да прадстаўнікоў у сойм, якія дзеючы склад сойму можа разгледзіць і рэкамендаваць шляхам анлайн-пасяджэньня. Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч прадставіў сябрам Сойму праект канцэпцыі нацыянальнай бясьпекі, які быў распрацаваны ў межах праграмы Паглыбленага дыялёгу разам з іншымі партыямі. Апроч гэтай тэмы, экспэрты ад Партыі БНФ былі адказныя за распрацоўку канцэпцыі рэформаў у сэктары нацыянальнай бясьпекі, а таксама па тэмах медыцыны. жыльлёва-камунальнай гаспадаркі ды мясцовага самакіраваньня. Дзьве апошнія былі ўзятыя камандай Сьвятланы Ціханоўскай і інтэграваныя ў яе праграму, але праграма рэформаў у галіне нацбяспекі была адкінутая. Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў распавёў Сойму пра фэйкі з боку Лукашэнкі, які публічна атаесамляў канцэпцыю БНФ з праграмай Ціханоўскай і Каардынацыйнай рады, і нават спрачаўся з ёй: “Раней ці пазней любы беларускі ўрад будзе вымушаны рэалізоўваць гэтую праграму – таксама як частку, датычную энэргетычнай бяспекі і забяспячэння дывэрсіфікацыі паставак энэрганосбітаў вымушаны рэалізоўваць нават цяперашні рэжым. Нажаль, штаб спадарыні Ціханоўскай не быў гатовы ўзяць на ўзбраенне гэткія стратэгічныя прапановы. З напрацовак экспэртаў Партыі БНФ, якія былі выраблены ў межах супрацы з іншымі дэмакратычнымі партыямі, у праграму спадарыні Ціханоўскай увайшлі спасылкі на праграмы рэформаў у галіне мясцовага самакіравання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Спасылак на праграму БНФ датычна рэформаў у галіне нацыянальнай бяспекі праграма кандыдата Ціханоўскай не ўтрымлівае” – адзначыў Рыгор кастусёў і выказаўся на карысьць зацьврджэньня Канцэпцыі нацыянальнай бясьпекі рашэньнем Сойму, каб замацаваць аўтарства дакумента. Пасьля дыскусіі і ў сьвятле набліжэньня зьезду партыі было вырашана ўнесьці ў прапанаваны праект канцэпцыі некаторыя карэкціроўкі. Сойм пастанавіў прыняць праект канцэпцыі за аснову ў першым чытаньні і працягнуць над ім працу пасьля Зьезду з тым каб прыянць яго канчаткова ўжо новым складам сойму. Сябра Сойму Партыі БНФ Віталь Амяльковіч распавёў пра арганізацыю адзначэньня стагодзьдзя Слуцкага Збройнага Чыну і перамовы з рознымі грамадзкімі ініцыятывамі з гэтай нагоды. Паводле ягоных словаў, рыхтуецца аднаўленьне крыжоў у шэрагу мясцінаў, якія зьвязаныя з паўстаньнем, рыхтуецца публічная лекцыя пра гісторыю паўстаньня, ёсьць пляны правядзеньня гістарычнага конкурсу разам з кампаніяй “Годна!”. Пытаньне пра правядзеньне масавай акцыі застаецца нявырашаным у сувязі з новым драконаўскім заканадаўствам пра аплату за правядзенне масавых акцыяў міліцыі і медыкам (тым больш што цяпер дамовы на ахову і медабслугоўваньне трэба заключаць да падачы заяўкі ці уведамленьня аб правядзеньні мітынгу). Сойм абмеркаваў стан перамоваў з грамадзкімі структурамі па пытаньні юбілею і магчымыя пошукі фінансаваньня дзеля гэтай справы. Было вырашана ўсё ж паспрабаваць падаць заяўку на правядзеньне акцыі з нагоды стагодзьдзя Слуцкага Збройнага Чыну, дзеля чаго былі было вырашана надаць сябрам Сойму адпаведныя паўнамоцтвы для вядзеньня перамоваў з уладамі.
|
Навіны Моладзі БНФ
|
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|