Партыя БНФ » Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў: “Вельмі добра, што актыўнасць грамадзян павялічваецца”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў: “Вельмі добра, што актыўнасць грамадзян павялічваецца”

Дададзена 09.10.2020 12:11:08 | 348 праглядаў

Гарадзенскі палітык, намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, лічыць добрым тое, што ў малых гарадах і мікрараёнах абласных цэнтраў штодня павялічваецца актыўнасць грамадзян.

Вадзім Саранчукоў 2017Пра гэта Вадзім Саранчукоў распавёў у камэнтары карэспандэнту Беларускага Радыё Рацыя:

– Кожнаму грамадзяніну гарантуецца права мець свае перакананні і свабодна іх выказваць. Гэтае права дадзена Канстытуцыяй і ніхто не можа яго абмяжоўваць і забіраць у грамадзян. Карыстацца сваім правам безумоўна добра.

Радыё Рацыя: Сябры вашай партыі ўдзельнічаюць у такіх малых актыўнасцях, якія адбываюцца ў малых раёнах, ці малых мікрараёнах?

– Усе сябры партыі БНФ грамадска актыўныя людзі і яны таксама карыстаюцца ўсімі правамі, якія гарантаваныя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

Радыё Рацыя: А самі вы ўдзельнічаеце ў такіх акцыях?

– Я звычайны грамадзянін гэтай краіны. Я таксама карыстаюся ўсімі правамі, які надазены мне Канстытуцыяй.

Вадзім Саранчукоў разам з прадстаўнікамі іншых партый ды арганізацый днямі атрымалі ад гарадзенскага гарвыканкама адмову аб правядзенні ў Каложскім Парку Гародні масавага мерапрыемства. Каложскі парк да гэтага лічыўся месцам, дзе дзейнічаў паведамляльны прынцып правядзення масавых мерапрыемстваў. Улады Гародні забаранілі мерапрыемства, спасылаюся на эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

23

 

Снежань 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.