Партыя БНФ » Орша: серыя ператрусаў у памяшканьнях сябры Сойму Партыі БНФ Ігара Казмерчака
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Орша: серыя ператрусаў у памяшканьнях сябры Сойму Партыі БНФ Ігара Казмерчака

Дададзена 11.10.2020 12:04:03 | 440 праглядаў

У аршанскага праваабаронцыі і аднаго з уладальнікаў крамы нацыянальнай атрыбутыкі, сябра Сойму Партыі БНФ Ігара Казмерчака 8 кастрычніка прайшоў чарговы ператрус.

Ігар казьмерчак 2017 ператрусЯк паведамляе сайт orsha.eu, “Цудоўная крама” ў Оршы ўсё яшчэ не можа працаваць па сваім раскладзе, бо амаль кожны дзень ці міліцыянты прыязжаюць у краму, ці міліцыя выклікае ўладальніка крамы да сябе. 8 кастрычніка міліцыянты прыйшлі ў краму каля 17 гадзіны. Яны ўручылі павестку з’явіцца ў міліцыю. І… правялі вобшук дома ў Ігара Казмерчака.

Цікавіць міліцыянтаў не толькі праца крамы нацыянальнай атрыбутыкі, але і фінансавы стан сайта – уладальнікам якога таксама з’яўляецца Ігар Казмерчак. Значная частка папярэдніх допытаў тычылася таго колькі, як і хто плоціць за рэкламу на сайце.

Актывіста аштрафавалі на 51 рубель за неналежнае вядзеньне кнігі скаргаў і прапановаў. Прадпрымальнік кажа, што апэратыўнікі апытваюць ягоных партнэраў-рамесьнікаў, якія пастаўляюць свае вырабы.

«У мяне ўжо склалася такая традыцыя, што раз на 5 гадоў я станаўлюся фігурантам крымінальных спраў, — камэнтуе сытуацыю Ігар Казьмярчак. — Гэтым разам мая крама стала падставай для перасьледу. Зразумела, што ў кожным гандлёвым аб’екце можна знайсьці дробныя парушэньні. Я не выключэньне».

Паводле яго, з прыбытку крама дапамагае аплочваць арэндную плату офісаў мясцовай суполкі Таварыства беларускай мовы і моладзевай арганізацыі «Зьвяз». «Паколькі нам не даюць цяпер нармальна працаваць, то ў гэтым месяцы мы ня зможам гэтым арганізацыям дапамагчы», — адзначае ён.

У 2001 годзе Ігар Казьмярчак, тады актывіст «Маладога фронту», быў фігурантам крымінальнай справы, распачатай за падрыў лаўкі ля расейскай амбасады. Пасьля яго перасьледавалі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Снежань 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.