Партыя БНФ » Эўразьвяз зацьвердзіў сьпіс пернікаў і бізуноў для Менску
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Эўразьвяз зацьвердзіў сьпіс пернікаў і бізуноў для Менску

Дададзена 13.10.2020 12:04:19 | 186 праглядаў

Міністры замежных спраў Эўразьвязу 12 кастрычніка зацьвердзілі высновы адносна сытуацыі ў Беларусі. Высновы былі зацьверджаныя разам з палітычным рашэньнем, што Эўразьвяз пашырыць санкцыйны сьпіс беларускіх чыноўнікаў, уключаючы туды і Аляксандра Лукашэнку.

European flags in front of the Berlaymont building, headquarters of the European commission in Brussels.У прыватнасьці, як перадае Радыё Свабода, дакумэнт заклікае беларускія ўлады: шукаць мірнага і дэмакратычнага вырашэньня крызісу шляхам «інклюзіўнага нацыянальнага дыялёгу», уключна з Каардынацыйнай радай; неадкладна і безумоўна вызваліць усіх адвольна затрыманых асобаў, у тым ліку палітвязьняў і работнікаў СМІ; расьсьледаваць усе парушэньні правоў чалавека і спыніць перасьлед асобаў, якія ўдзельнічаюць у дэмакратычным руху і незалежных СМІ, і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці.

Рада ЭЗ перасьцерагае, што калі Менск не прыслухаецца да заклікаў Брусэлю, Эўразьвяз:

  • перагледзіць сьпіс беларускіх чыноўнікаў пад санкцыямі ў бок яго пашырэньня;
  • прыме далейшыя абмежавальныя меры, у тым ліку супраць суб’ектаў гаспадараньня і высокапастаўленых чыноўнікаў, уключна з А. Лукашэнкам;
  • абмяжуе кантакты зь беларускімі ўладамі на цэнтральным узроўні (адначасова павялічваючы падтрымку ЭЗ беларускаму народу і грамадзянскай супольнасьці).

Адначасова Рада ЭЗ дэкляруе гатоўнасьць «істотна актывізаваць» сваю палітычную актыўнасьць, супрацоўніцтва і фінансавую дапамогу Беларусі пры ўмове «мірнага дэмакратычнага пераходу» ў Беларусі шляхам свабодных і сумленных выбараў. У такім выпадку Брусэль:

  • пачне перамовы аб рамачным пагадненьні паміж ЭЗ і Беларусьсю;
  • запусьціць комплексны плян эканамічнай падтрымкі дэмакратычнай Беларусі, уключна зь фінансавай і тэхнічнай дапамогай для інстытуцыйных рэформаў і эканамічнага разьвіцьця ў шматгадовых фінансавых рамках;
  • значна павялічыць апэрацыі Эўрапейскага інвэстыцыйнага банку і Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця ў Беларусі;
  • падтрымае далучэньне Беларусі да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі.

Як паведамляе карэспандэнт AFP, Эўразьвяз пашырае сьпіс пэрсанальных санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў за кошт уключэньня ў яго Лукашэнкі ды яшчэ 40 асобаў.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.