Партыя БНФ » Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў: “Замест дыялогу ўлада дзейнічае гвалтам, знішчае пляцоўкі для дыялогу ў мэсэнджэрах”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў: “Замест дыялогу ўлада дзейнічае гвалтам, знішчае пляцоўкі для дыялогу ў мэсэнджэрах”

Дададзена 13.10.2020 11:02:17 | 265 праглядаў

Кіраўнік Партыі БНФ па Гарадзеншчыне Вадзім Саранчукоў упэўнены, што ўлады Беларусі замест таго, каб ісці на дыялог – гуляюць у шахматы па сваіх правілах, гуляюць гвалтам.

Вадзім СаранчукоўПра гэта палітык сказаў у камэнтары Беларускаму Радыё Рацыя.

Кажа Вадзім Саранчукоў:

– Для мяне гэта выглядае як гульня ў шахматы, выкарыстоўванне фігур. З аднаго боку ідзе куча заяваў пра тое, што давайце пачынаць дыялог, нейкія ініцыятывы па рэфармаванні Канстытуцыі з боку Аляксандра Лукашэнкі. З другога боку, адбываюцца жорсткія разгоны і затрыманні мірных пратэстоўцаў. Гэта перакладванне сітуацыі з адной кішэні ў другую. Не вырашэнне канфлікту, а спроба нейкім чынам пераключыць увагу з адной праблемы на другую, нейкае перацягванне, ператусоўванне розных ініцыятыў, якія ўзнікаюць у галаве адміністрацыі.

Палітык кажа, што ўлада, замест таго, каб пайсці на дыялог, дзейнічае гвалтам, затрымлівая адміністратараў тэлеграм-каналаў:

– Увогуле мэсэнджэры, каналы, групы – гэта акурат дыялогавыя пляцоўкі, там дзе людзі збіраюцца, камунікуюць паміж сабой, шукаюць нейкія новыя ідэі, новыя прапановы. Увогуле змаганне з гэтым – не прывядзе, па-першае, ні да чаго, бо спыніць гэта немагчыма, але менавіта праз гэтую камунікацыю з актыўнымі людзьмі можна было б выбудоўваць нейкі дыялог паміж гарадской адміністрацыяй, рэспубліканскай адміністрацыяй і грамадствам. Таму, мне здаецца, што гэта вельмі недальнабачны крок – як увогуле ўся сітуацыя развіваецца ў Беларусі зараз.

Па словах палітыка Вадзіма Саранчукова, гвалтоўныя метады могуць толькі ўзняць яшчэ большыя хвалі пратэсту сярод жыхароў Беларусі.

 

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.